09.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Аляксей Мілеўскі. Гаворка вядзецца пра 32-гадовага жыхара абласнога цэнтра Аляксея Мілеўскага: яго затрымалі ў гэтым годзе, 3 траўня, і  паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі) пакаралі 15-суткавым арыштам, пасля якога мужчына на волю не выйшаў, бо быў перазатрыманы.

09.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, аналітыка, інфаграфіка, рэпрэсіі Роўна тры гады таму, 9 жніўня 2020 года, у Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, вынікі якіх былі сфальсіфікаваныя. Гэта выклікала масавыя пратэсты па ўсёй Беларусі, якія былі жорстка падаўлены ўладамі. Але жахлівыя рэпрэсіі штодзённа працягваюцца да гэтага часу: кожны дзень у Беларусі сілавікі затрымліваюць дзясяткі чалавек, некаторых з якіх збіваюць, катуюць і адпраўляюць за краты. Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне і сутыкнуліся з нечалавечымі ўмовамі ўтрымання, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Беларускія ўлады вядуць жорсткую барацьбу са шматдзетнымі маці, пенсіянерамі, студэнтамі, лекарамі, праваабаронцамі, журналістамі, настаўнікамі і з іншымі прадстаўнікамі беларускага грамадства, якія рознымі спосабамі працягваюць выказваць нязгоду з дзейнай уладай. За тры гады з пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі не менш за 3 645 чалавек былі асуджаны паводле крымінальных справаў, 1 440 з якіх за ўдзел у пратэстах паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Прама цяпер у зняволенні ў жудасных умовах утрымліваюцца не менш за 1 494 палітзняволеныя. "Вясна" ў лічбах распавядае пра беспрэцэндэнтна жахлівае становішча з правамі чалавека ў Беларусі.

08.08.2023 Тэгі: праваабаронцы, заявы, салідарнасць У новым дакладзе Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў — сумесны праект Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) — аналізуе, дакументуе і прадстаўляе свае меркаванні аб рэпрэсіўных мерах, якія праводзяцца ў Беларусі з мэтай прымусіць праваабаронцаў замаўчаць. Гэтыя меры ўяўляюць сабой прадуманую спробу знішчыць арганізаваную грамадзянскую супольнасць і праваабарончую актыўнасць у краіне з 2020 года.

08.08.2023 Тэгі: суды, заканадаўства, рэпрэсіі 31 ліпеня 2023 Лукашэнка падпісаў указ "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў", згодна з якім суддзямі Вярхоўнага Суда прызначаныя Алена Рудніцкая, Максім Філатаў і Руслан Царук. Усе яны выносілі палітычна-матываваныя прысуды. Напрыклад, Максім Філатаў з Гродзенскага абласнога суда  асудзіў Вітольда Ашурка, а таксама "групу" Мікалая Аўтуховіча, Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч.

08.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

08.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 18 ліпеня пакараў арыштам на тры месяцы Вольгу Мацко, абвінаваціўшы яе ў абразе Аляксаандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

07.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5-7 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

06.08.2023 Тэгі: суды, палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

06.08.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, салідарнасць, гісторыі вязняў Асобы: Леанід Судаленка Праваабаронца ПЦ "Вясна" і былы палітзняволены Леанід Судаленка распавёў пасля ад’езду з Беларусі, чаму прыняў такое рашэнне, як выглядала дыскрымінацыя асуджаных па палітычных артыкулах у зняволенні і чаму салідарнасць важная. "Вясна" прыводзіць словы Леаніда ў якасці маналогу.

05.08.2023 Тэгі: правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны, вайна ва Украіне Напрыканцы ліпеня дэлегацыя прадстаўнікоў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года з Украіны, Беларусі і Расіі з адвакацыйным візітам наведала ЗША. Гэта быў першы іх сумесны візіт у ЗША. Падчас яго Аляксандра Матвійчук з "Цэнтра грамадзянскіх свабод" Украіны, Аляксандр Чаркасаў з расійскага праваабарончага цэнтра "Мемарыял" і Канстанцін Старадубец з Праваабарончага цэнтра "Вясна", які прадстаўляў палітзняволенага лаўрэата і старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага, сустрэліся з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента, камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Камітэта па міжнародных адносінах ЗША і Белага дома, а таксама з рознымі экспертамі ў галіне права і ўплывовых аналітычных цэнтраў. Канстанцін падзяліўся з намі ўражаннямі і вынікамі візіту, а таксама распавёў пра важнасць адвакацыі беларускага пытання на міжнародным узроўні.