11.08.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, падкаст, гісторыі вязняў Пяць ужо былых палітвязняў распавядаюць пра момант свайго вызвалення — момант, калі яны сталі свабоднымі.  Падкаст “Вясна прыйдзе” прапануе раздзяліць з імі гэтыя эмоцыі.

11.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10-11 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

11.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Першамайскага раёна Віцебска 4 жніўня пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.

10.08.2023 Тэгі: палітвязні, заканадаўства, ціск Юрысты ПЦ "Вясна" звярнуліся да спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Тэма звароту — артыкул 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Юрысты лічаць, што яе трэба выключыць з КК, бо прыцягненне да адказнасці па артыкуле 411 КК парушае права чалавека на асабістую свабоду і права не быць судзімым або пакараным двойчы.

10.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Міхаіл Літвак. Фота з сацыяльных сетак. Суд Брэсцкага раёна 8 і 9 жніўня разглядаў крымінальную справу, заведзеную на 35-гадовага Міхаіла Літвака. Мужчыну абвінавачвалі паводле арт. 369 КК у публічнай абразе прадстаўніка ўлады.

10.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Пётр Старацітараў. Гомельскі абласны суд у панядзелак, 14 жніўня, пачне разгляд крымінальнай справы жыхара Мазыра Пятра Старацітарава, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

09.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, дыфамацыя Сёмага жніўня ў судзе Гродзенскага раёну вынесены прысуд 55-гадоваму жыхару Верцялішак Аляксандру Бірэту. Суддзя Віталь Сініла прысудзіў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пракурор запытваў тры гады калоніі.

09.08.2023 На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1494 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у ліпені на волю выйшлі мінімум 37 палітвязняволеных, 26 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, 11 чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" або "хіміі" і вызваленыя з СІЗА, яшчэ адну палітвязняволеную вызвалілі па памілаванні. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

09.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

09.08.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі 9 жніўня 2020 года беларусы зазналі жорсткія рэпрэсіі за тое, што выйшлі на вуліцы супраць фальсіфікацыі выбараў. З таго часу, ужо тры гады ў Беларусі ні на дзень не спыняюцца рэпрэсіі, а сітуацыя з правамі чалавека толькі пагаршаецца. "Вясна" распаведае пра адміністрацыйны пераслед за апошнія тры гады паслявыбарчых пратэстаў з 2020 года.