29.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Андрэй Курылёнак. Фота з сацыяльных сетак. Судом Кастрычніцкага раёна Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) асуджаны 36-гадовы Андрэй Курылёнак. 16 чэрвеня справу разглядала суддзя Іна Сівец.

29.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Жанна Сядлецкая. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Савецкага раёна Мінска 29 чэрвеня асудзілі 51 – гадовую Жанну Сядлецкую. Яе абвінавацілі па “народным артыкуле” за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

29.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Аляксандр Кульбачка. Фота з сацыяльных сетак. Праваабаронцам стаў вядомы прысуд саўладальніку аднаго з вінных бараў Мінска і вядомаму самелье Аляксандру Кульбачку. Яго затрымалі 11 кастрычніка 2022 года і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Да суда Аляксандр утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

29.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Cуд Савецкага раёна Мінска У судзе Савецкага раёна Мінска 19 ліпеня вынесены прысуд кіроўцу сталічнага транспартнага прадпрыемства Аляксандру Ліпскаму. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

28.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Аляксей Афанасьеў. Фота з сацыяльных сетак. Суд Маскоўскага раёна Брэста 9 жніўня вынес прысуд 67-гадоваму мясцоваму жыхару Аляксею Афанасьеву. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт.368 КК (абраза Аляксандра Лукашэнкі), ч. 2 арт. 368 КК і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

28.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, аналітыка, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

28.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Полацка і Полацкага раёна 28 жніўня распачаўся суд над палітзняволеным жыхаром Расонаў Мікалаем Машарскім. Яго абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і "неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў" (арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса). Варта адзначыць, што па апошнім артыкуле раней асудзілі толькі трох чалавек. Справу палітвязня разглядае суддзя Уладзімір Бясецкі. У зняволенні Мікалая ўтрымліваюць два з паловай месяцы. На волі яго чакаюць жонка і двое непаўнагадовых дзяцей.

28.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26-28 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

28.08.2023 Тэгі: праваабаронцы, заявы, салідарнасць, экстрэмізм Мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, выказваем рашучы пратэст супраць прызнання Праваабарончага цэнтра "Вясна" экстрэмісцкім фармаваннем і выказваем сваю салідарнасць з калегамі.

28.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Вмктар Ламека. Фота з сацыяльных сетак. У будынку суду Зэльвенскага раёна 28 жніўня пачынаецца крымінальны працэс у дачыненні да прадпрымальніка Віктара Ламекі. Яго вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні Аляксандра Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).