15.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Кастрычніцкага раёна горада Гродна У cудзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд 30-гадоваму Вячаславу Янюку, абвінавачанаму ў масавых беспарадках паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

09.08.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1494 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у ліпені на волю выйшлі мінімум 37 палітвязняволеных, 26 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, 11 чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" або "хіміі" і вызваленыя з СІЗА, яшчэ адну палітвязняволеную вызвалілі па памілаванні. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

09.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.08.2023 У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня ў Вільні адбыўся кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц RADA Market, які зладзіў Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”. У ім ўзялі ўдзел і праваабаронцы "Вясны".

14.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Сяргей Корсак. У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 10 жніўня вынесены прысуд 37-гадоваму мясцоваму жыхару Сяргею Корсаку. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

14.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-14 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, затрыманні Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя новыя акалічнасці затрымання старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ «Нафтан» Вольгі Брыцікавай і аднаго з працаўнікоў аб’яднання, які сыйшоў у стачку ў 2020 годзе Аляксандра Кухаронка.

12.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Глеб Вятошкін У Вярхоўным судзе 8 жніўня адбыўся чарговы суд над асуджаным раней па пратэсных артыкулах бармэнам гомельскага бара “Кватэрнік” Глебам Вятошкіным.

12.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 11 жніўня вынеслі яшчэ адзін прысуд па палітычнай справе палітзняволенаму мінчуку Аляксею Кудасаву. Вясной 2022 года яго ўжо асудзілі да 11 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэка, у тым ліку за стварэнне телеграм-канала "Каскад". Аляксей ужо больш за год адбываў тэрмін у калоніі. Цяпер яго судзілі паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання, здзейсненае паўторна). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Суддзя Вадзім Бобыраў прызначыў палітвязню сем гадоў калоніі. Шляхам частковага складання тэрмінаў да 11 гадоў дадалі яшчэ шэсць месяцаў зняволення.  

11.08.2023 Тэгі: затрыманні Супрацоўнікі АМАПу  меркавана 11 жніўня ў весцы каля Наваполацку затрымалі былую старшыню незалежнага прафсаюзу на Наваполацкім «Нафтане» і актывістку Вольгу Брыцікаву і стачкамаўца “Нафтана” Аляксандра Кухаронка.