- Катэгорыя: Вясна
05.09.2023 Тэгі: салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Дацкі інстытут супраць катаванняў "DIGNITY" 5 верасня выступіў з іншымі арганізацыямі з сумеснай заявай, у якой заклікае беларускія ўлады адмяніць рашэнне аб прызнанні "Вясны" "экстрэмісцкім фармаваннем". Акрамя гэтага, патрабуецца неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітвязняў Беларусі, уключна з пяццю праваабаронцамі "Вясны", а таксама захаванне сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. "DIGNITY" у сумеснай заяве таксама заклікаў далучыцца да гэтых патрабаванняў міжнародную супольнасць.
- Катэгорыя: Вясна
05.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Пружанскага раёна 23 жніўня асудзілі Руслана Глушанка паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ігар Жытко прызначыў Руслану тры месяцы арышту.
- Катэгорыя: Вясна
05.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм, вайна ва Украіне У Гомельскім абласным судзе 4 верасня да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў (18 500 рублёў) асудзілі 34-гадовага загадчыка адной з гарадскіх аптэк Дзмітрыя Макеева. За данаты "Белсату", фонду салідарнасці BYSOL, а таксама палку Каліноўскага яго абвінавацілі ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" і "фінансаванні ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні". За перадачу службовых дакументаў і фота расейскай вайсковай тэхнікі ў тэлеграм-каналы, прызнанымі экстрэмісцкімі фармаваннямі, яго абвінавацілі ў "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Прысуд вынес Яўген Шаршнёў.
- Катэгорыя: Вясна
05.09.2023 Тэгі: суды, палітвязні, аналітыка, умовы ўтрымання, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
05.09.2023 Тэгі: правы чалавека Паводле стану на 31 жніўня 2023 года ў Беларусі налічвалася 1 496 палітычных зняволеных. Агульная колькасць чалавек, прызнаных палітычнымі зняволенымі з траўня 2020 года, уключаючы тых, хто былі вызвалены, складае амаль 2500 чалавек. Агулам са жніўня 2020 года, згодна з наяўнымі дадзенымі, не меней за 4 898 чалавек сутыкнулася з палітычна матываваным крымінальным пераследам і не менш за 3 763 чалавекі былі асуджаныя паводле палітычна матываваных крымінальных справах.
- Катэгорыя: Вясна
05.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі У Віцебску сёння пачынаюць судзіць палітзняволеных відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава і ягоную жонку Таццяну Пыцько. Мужчыну абвінавачваюць у супрацы з тэлеканалам "Белсат". Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома, што Таццяну Пыцько таксама абвінавачваюць у тым, што яна быццам бы супрацоўнічала з тэлеканалам.
- Катэгорыя: Вясна
05.09.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Асуджанага па палітычнай справе мінчука Уладзіміра Фурмана двойчы судзілі за адну фатаграфію з акцыі пратэстаў. У 2020 годзе яго арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у Маршы, а ў 2022 асудзілі на тры гады "хіміі" за выхад на дарогу і перакрыццё дарожнага руху, пасля чаго мужчына з’ехаў з Беларусі. Уладзімір распавёў, як яго здаў міліцыі трэнер па каратэ, як ён прапаноўваў сыну Юрыя Караева высветліць стасункі на татамі, пра тры месяцы няволі ў адной з самых перапоўненых камер Валадаркі "Шанхай" і як доўга можна жыць у эміграцыі без сям’і.
- Катэгорыя: Вясна
04.09.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Палітзняволеных музыкаў вядомага беларускага гурта "Tor Band" Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Спачатку ім некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту за ўдзел у здымках кліпаў, а затым перавялі ў СІЗА. Падчас знаходжання музыкаў у зняволенні гурт быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем" — цяпер іх за гэта будуць судзіць.
- Катэгорыя: Вясна
04.09.2023 Тэгі: ААН, правы чалавека, экстрэмізм Юрыдычная служба "Вясны" накіравала зварот ва Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека з нагоды прызнання праваабарончага цэнтру "экстрэмісцкім фармаваннем".
- Катэгорыя: Вясна
04.09.2023 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў На Нобелеўскай канферэнцыі міру "Героі ў барацьбе за правы чалавека" 31 жніўня 2023 года прэзентавалі сланечнікавую дэкларацыю, якая заклікае да абароны праваабаронцаў, што знаходзяцца ў небяспецы. У ёй утрымліваюцца канкрэтныя рэкамендацыі ўрадам, арганізацыям, прадпрыемствам, гарадам і ўніверсітэтам. Дэкларацыя распрацавана сумесна з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру 2022 года: Цэнтрам грамадзянскіх свабод, "Мемарыялам", "Вясной" ад імя Алеся Бяляцкага, і падпісана шэрагам лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, арганізацый, фондаў, прыватных асоб і ўніверсітэтаў.