04.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" другога-чацвёртага верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

01.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

01.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" першага верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

31.08.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека, відэа, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі 31 жніўня ў Осла адбылася Нобелеўская канферэнцыя міру–2023, якая сёлета адзначае дасягненні праваабаронцаў, вызначае рызыкі, з якімі яны сутыкаюцца, і заклікае да дзеянняў у падтрымку іх працы. На ёй выступілі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру (Шырын Эбадзі, Рыгаберта Менчу Тум), маладыя актывісты, а таксама прадстаўнікі трох лаўрэатаў 2022 года — у тым ліку жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук. 

31.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Віктар Ламека. Фота з сацыяльных сетак Прадпрымальніка з Зэльвы палітзняволенага Віктара Ламеку асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

31.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёна 16 лютага 2023 года асудзілі Кірыла Камарова паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюц грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Андрэева прызначыла Кірылу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

31.08.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

31.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм "Нячэсная журналістка" Ларыса Шчыракова. Фота: "Гомельская Вясна" У Гомельскім абласным судзе 31 жніўня вынесены жорсткі прысуд журналістцы і культурніцкай дзеячцы Ларысе Шчыраковай. Яе абвінавацілі паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна).

30.08.2023 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў Берасцейскага актывіста і былога каардынатара арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Аляксандр Храпко ў чэрвені 2021 года асудзілі да аднаго года калоніі па гучнай "справе карагодаў". Гэта стала другой яго судзімасцю за апошнія тры гады. Падчас масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў Аляксандр знаходзіўся ў магілёўскай калоніі № 15. Другі раз яго накіравалі ў івацэвіцкую калонію строгага рэжыму № 5. Ён адбыў увесь тэрмін і выйшаў на волю мінулай вясной. Паўтара года ён жыў у Беларусі, спадзеючыся, што палітычнае становішча неўзабаве зменіцца. Але замест гэтага ён атрымаў позву ў міліцыю. Баючыся быць затрыманым у чарговы раз, Аляксандр у спешцы пакінуў Беларусь. Апынуўшыся ў бяспецы — у лагеры ўцекачоў у адной з суседніх краін — былы палітвязень распавёў "Вясне" пра свой пераслед за актывісцкую дзейнасць на працягу многіх гадоў, два заключэнні ў магілёўскай і івацэвіцкай калоніях, а таксама жыццё ў Беларусі пасля вызвалення.

30.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 30 жніўня вынесены прысуд па справе аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане 19 снежня 2021 года. Сяргея Рабушку, Аляксандра Напрэенку, Максіма Зуева і Вадзіма Багакова абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне варожасці), ч. 3 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці, якое прывяло да прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры) і ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы). Суддзя Дзіна Кучук прысудзіла Зуеву і Багакову па 10 гадоў калоніі завочна, Напрэенку і Рабушку — па восем гадоў. Менавіта такія тэрміны прапаноўваў пракурор Аляксандр Кароль.