08.09.2023 Тэгі: суды, палітвязні, свабода мірных сходаў Круглянскі раённы суд 6 верасня асудзіў паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу трох чалавек за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Як стала вядома MAYDAY TEAM, двойчы палітзняволеную Аліну Крывашэй (Гораву) асудзілі да аднаго года і шасці месяцаў "хатняй хіміі", Паўлу Таланаву, які амаль тры месяцы ўтрымліваўся пад вартай, прызначылі два гады "хатняй хіміі", Алесе Фрыгінай – адзін год і шэсць месяцаў "хатняй хіміі". Такі прысуд вынес Дзмітрый Сасноўскі. 

08.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста 60-гадовага Сяргея Міцкевіча асудзілі за каментары пад відэа з праўладнага мітынга пасля пачатку паўнамаштабнай вайны каля ўкраінскай абмасады ў Мінску, у якім прынялі ўдзел, у тым ліку Алег Гайдукевіч, Рыгор Азаронак і Юрый Васкрасенскі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і вялікі штраф, піша "Берасцейская Вясна". Такі 4 верасня прысуд прызначыў Яўген Брэган па прапанове пракурора Хараўца.

08.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, правы чалавека, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

08.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Кастрычніцкага раёну Магілёва У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 24 жніўня да двух гадоў калоніі за "абразу Лукашэнкі" асудзілі 33-гадовага мясцовага жыхара, працоўнага прадпрыемства "Протас" Яўгена Шышкова. Як стала вядома MAYDAY TEAM, падставай для крымінальнай справы стала рэакцыя "клас" на публікацыю ў "Аднакласніках" у пабліку "STOP LUKA" ў красавіку 2022 года, дзе была размешчана ілюстрацыя магільнай пліты Аляксандра Лукашэнкі з надпісам "Лукашенко (Брехло) Александр Григоревич. 30.08.1954 — 2022. Тому, кто ВРЕТ своему НАРОДУ. От ЮЖНОУКРАИНЦЕВ".

08.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-8 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

08.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Ілюстрацыйнае фота У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 жніўня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі мясцовага жыхара і працоўнага прадпрыемства "Сварметпрофіль" Аляксандра Ніканава. Па інфармацыі MAYDAY TEAM яго абвінавацілі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) за тое, што ён паставіў рэакцыю "клас" пад постам у паблік "STOP LUKA" ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі".

07.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў жніўні фіксаваў працяг устойлівай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. За мінулы месяц прыблізная колькасць чалавек, якія маглі быць рэпрэсаванымі судовай сістэмай у крымінальным парадку складае каля 156 чалавек. У рэгіянальным разрэзе дадзеныя лічбы выглядаюць наступным чынам: Мінск – 96, Гомельская вобласць – 12, Брэсцкая вобласць – 22, Гродзенская вобласць – 6, Мінская вобласць – 9, Магілёўская вобласць – 6, Віцебская вобласць – 5.

07.09.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1510 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у жніўні на волю выйшлі мінімум 37 палітвязняволеных, 30 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, сем чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" або "хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

06.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 4 верасня распачаўся суд над 36-гадовым Яўгенам Гормашам. Гэта той самы мінчук, якога людзі "адбілі" ад затрымання на пікеце па збору подпісаў 31 траўня 2020 года пасля таго, як той крыкнуў супрацоўнікамі ДАІ "Ганьба!". Цяпер Яўгена судзяць у межах крымінальнай справы за "ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "удзел у экстрэмісцкім фармаванні","абразу Лукашэнкі". Справу разглядае Любоў Сімахіна.

06.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" пятага-шастога верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.