12.09.2023 Тэгі: затрыманні, вайна ва Украіне Камітэт дзяржбяспекі затрымаў у Беларусі шэсць чалавек па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з "Службай бяспекі Украіны" і "падрыхтоўцы тэрактаў". Сярод затрыманых — два ўкраінца, астатнія — беларусы. Пра гэта стала вядома з фільма 11 верасня, які паказалі адразу на ўсіх дзяржаўных каналах. На відэа некаторыя з іх выглядаюць збітымі, некаторых на следчых дзеяннях водзяць на ланцугах, аднаго з затрыманых знялі ў СІЗА КДБ. Усе змешчаныя пад варту — іх абвіначваюць у замаху на акт тэрарызму, шпіянажу, здрадзе дзяржаве і агентурнай дзейнасці.

11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Следчы камітэт 8 верасня распачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да прадстаўнікоў і экс-удзельнікаў арганізацыі BYPOL з структурнымі падраздзяленнямі "Сітуацыйна-аналітычны цэнтр" і "Мабілізацыйны план «Перамога»". Завочна збіраюцца судзіць шэсць былых сілавікоў: Андрэя Астаповіча, Аляксандра Азарава, Алега Талерчыка, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка і Ігара Лобана. Усе абвінавачваюцца ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці", "змове з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" і "стварэнні экстрэмісцкага фармавання". Аляксандру Азараву агулам выставілі дзесяць артыкулаў. 

11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачалі судзіць Дзмітрыя Гуліна — ваеннага ў адстаўцы, якога абвінавачваюць у дзейнасці на карысць украінскіх спецслужбаў. Пасяджэнне вядзе суддзя Святлана Бандарэнка.

11.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 30-гадовы праграміст і бард з Барысава Анатоль Хіневіч правёў у зняволенні два з паловай гады. Суддзя Алена Жуковіч адправіла яго ў калонію нібыта за тое, што на адным з Маршаў мужчына наносіў супрацоўнікам АМАПа "ўдары лежачы", хаця за гэты ж эпізод яму ўжо прысуджалі суткі ў 2020 годзе. Пасля адбыцця пакарання Анатоль з’ехаў з Беларусі і распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання, вершы ў зняволенні і ШІЗА.

11.09.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Леанід Судаленка Буйная хваля ціску на вясноўцаў пачалася 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Роўна праз год, 17 верасня 2021 года, стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna.

11.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-11 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

11.09.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека ААН заклікае перагледзець указ Аляксандра Лукашэнкі, згодна з якім дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты і афармляць некаторыя іншыя дакументы беларусам замежжа. Гэта вынікае з паведамлення арганізацыі ў Twitter.

11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім абласным судзе чацвёртага верасня асудзілі палітзняволенага Андрэя Рамановіча паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анжаліка Данілава прызначыла Андрэю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска трэцяга траўня 2023 асудзілі Яўгенію Савасцееву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Няборская прызначыла Яўгеніі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

08.09.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека Вядомая праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch 8 верасня выступіла з заявай з нагоды забароны на падаўжэнне пашпартоў і здзяйсненне іншых працэдур з-за мяжы.