- Катэгорыя: Вясна
18.09.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, правы чалавека Праваабарончая супольнасць Беларусі 18 верасня прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 150 чалавек, асуджаных за ўдзел у паслявыбарчых мірных акцыях пратэсту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус "былых палітвязняў". Чаму менавіта цяпер узнікла небаходнасць унясення рэпрэсаваных людзей у спіс былых палітвязняў? Якая працэдура прызнання і хто можа звяртацца да праваабаронцаў? Чаму гэта важна, як для саміх людзей, зазанаўшых пераслед, так і для ўсяго беларускага грамадства? На гэтыя і іншыя пытанні адказваюць праваабаронцы "Вясны" Наста Васільчук і Павел Сапелка.
- Катэгорыя: Вясна
18.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе горада Наваполацка прызначаная дата суда над 53-гадовым працаўніком “Нафтана” Іллёй Двойрыным, які першага ліпеня абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z». Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
18.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
18.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 28 ліпеня прысудзіў “хатнюю хімію” намесніцы дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў горада Вользе Ключнікавай, абвінаваціўшы яе ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
17.09.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, падкаст, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Наталля Сацункевіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка У другую гадавіну кампаніі FreeViasna распавядаем пра тое, як яна развівалася, хто ў ёй прымаў удзел, і самае галоўнае — як абараняць з надзеяй. Пра гэта новы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”. Скарочаная тэкставая версія — ніжэй.
- Катэгорыя: Вясна
15.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе трэцяга жніўня асудзілі Кірыла Гняздзілава паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 130 (Садзейнічанне распальванню іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 179 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Кірылу восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
15.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14-15 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
14.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Цэнтральнага раёна Мінска за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту да аднаго года і шасці месяцаў калоніі асудзілі 36-гадовага Аляксандра Якімовіча. Прысуд быў вынесены яшчэ 21 чэрвеня, але пра праваабаронцам стала вядома пра яго толькі цяпер. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.
- Катэгорыя: Вясна
14.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Суд Глыбоцкага раёна 14 верасня за "абразу Лукашэнкі" прызначыў адзін год і шэсць месяцаў калоніі палітзняволенаму мясцоваму фітнес-трэнеру і бодзібілдару Аляксандру Шарабайку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна". Прысуд вынес Андрэй Тарасевіч.
- Катэгорыя: Вясна
14.09.2023 Тэгі: суды, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Па ініцыятыве "Ліберэка" 20 праваабрончых арганізацый з дзесяці розных краін падпісалі ліст, які быў накіраваны 413 беларускім суддзям. У лісце адзначаецца датычнасць судзяў да парушэння правоў чалавека і несправядліваму зневоленню беларусаў.