- Катэгорыя: Вясна
19.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, свабода слова, рэпрэсіі У Беларусі на сённяшні дзень не засталося бяспечных спосабаў адкрыта выказваць нязгоду з дзеяннямі ўладаў. За ўдзел у пратэсных акцыях трохгадовай даўніны на беларусаў да гэтага часу заводзяць крымінальныя справы па так званым "народным артыкуле". Пераслед за каментары ў інтэрнэце і нават за рэакцыі ў сацсетках толькі падкрэсліваюць жахлівыя масштабы рэпрэсій у нашай краіне. У 2021 годзе ў Беларусі крыміналізавалі заклікі да санкцый, а за публічную іх падтрымку беларусам цяпер пагражае да 12 гадоў няволі.
- Катэгорыя: Вясна
19.09.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
19.09.2023 Тэгі: палітвязні, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
19.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, зніклыя У Швейцарыі 19 верасня пачалі судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. Працэс пачаўся ў судзе кантона Санкт-Гален. Гараўскага судзяць у межах універсальнай юрысдыкцыі — яго абвінавачваюць па артыкуле аб знікненні людзей. Пракурор запрасіў для яго тры гады пазбаўлення волі. Пры гэтым у зняволенні экс-спецназавец павінен правесці ўсяго год, астатнія два — на волі з выпрабавальным тэрмінам у чатыры гады. Былы сахравец Юрый Гараўскі пачаў даваць паказанні, дзе распавёў падрабязнасці выкрадання і забойства Юрыя Захаранкі і Анатоля Красоўскага.
- Катэгорыя: Вясна
19.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, праваабаронцы, правы чалавека, справа Вясны Асобы: Марфа Рабкова, Леанід Судаленка У нядзелю, 17 верасня, у Вільні адбылася сустрэча салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі "Вясны", якую зладзіла кампанія #FreeViasna. У мерапрыемстве ўзяў удзел былы палітзняволены, гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Яму ўручылі праваабарончую прэмію Homo Homini ("Чалавек чалавеку"), якую ён атрымаў 11 траўня 2021 году, калі знаходзіўся за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
19.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм У закрытым пасяджэнні Віцебскі абласны суд 31 жніўня вынес прысуд 40-гадоваму палітзняволенаму Дзмітрыю Загалаўцу. Справу пачалі разглядаць 17 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
18.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, затрыманні Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", 18 жніўня ў Бабруйску адбыліся масавыя затрыманні. Паводле папярэдняй інфармацыі, сілавікі шукалі ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў лесе ў кастрычніку 2020 года. Вынік "хапуна" амаль праз тры гады: затрыманні, "пакаяльныя відэа", адміністрацыйныя суды.
- Катэгорыя: Вясна
18.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 18 верасня па гучнай справе "Чорнай кнігі Беларусі" да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага былога мэнэджэра МТС і саліста музычнага гурта "Закон гуку" Аляксея Кузьміна. Негледзячы на тое, што ў ліпені палітвязень даў прапагандыстам "пакаяльнае інтэрв'ю", яго асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: за "дапамаганне ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці групай асоб" і "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Суд над ім пачаўся 11 верасня пад пільнай увагай прапагандыстаў. Прысуд палітвязню вынес Сяргей Хрыпач.
- Катэгорыя: Вясна
18.09.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
18.09.2023 Тэгі: грамадства, ААН, свабода слова Камітэт правоў чалавека ААН (КПЧ ААН) прызнаў парушэнне правоў магілёўскага журналіста Аляксандра Буракова, які супрацоўнічае з Deutsche Welle. Пра гэта стала вядома толькі пасля вызвалення з калоніі праваабаронцы Леаніда Судаленкі, піша MAYDAY.TEAM.