- Катэгорыя: Вясна
21.09.2023 Тэгі: суды, палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма У судзе Ленінскага раёна Гродна з 10 жніўня па 1 верасня разглядалі новую крымінальную справу супраць палітвязня Дзмітрыя Сушчыка. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Наталля Козел прызнала Дзмітрыя вінаватым і прызначыла яму ў дадатак да паўтара года зняволення яшчэ адзін год і 15 дзён калоніі. Пры гэтым Дзмітрый павінен быў у жніўні выйсці на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, але быў перазатрыманы па новай справе і змешчаны пад варту.
- Катэгорыя: Вясна
21.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні Сталі вядомы падрабязнасці справы праграміста Максіма Мнацаканава, якога пачалі судзіць 20 верасня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе. Судовы працэс вядзе Дзіна Кучук.
- Катэгорыя: Вясна
20.09.2023 Тэгі: грамадства, ААН, рэпрэсіі Арганізацыя Абʼяднаных Нацый 20 верасня выступіла з заявай з нагоды забароны на выдачу беларускіх пашпартоў за мяжой. У ім арганізацыя заклікала дзяржавы-чальцы ААН не дэпартаваць беларусаў па заканчэнні тэрміну дзеяння іх пашпартоў і садзейнічаць атрыманню альтэрнатыўных праязных дакументаў і пасведчанняў асобы, якія гарантуюць беларусам, што не могуць бяспечна вярнуцца на радзіму, доступ да асноўных паслуг і свабоду перамяшчэння.
- Катэгорыя: Вясна
20.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, зніклыя У судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі 19 і 20 верасня судзілі экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. Былы спецназавец даў паказанні, дзе распавёў падрабязнасці выкрадання і забойства былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Пракурор запрасіў для яго тры гады пазбаўлення волі. Абаронца Гараўскага настойвала, што ён "ўсяго толькі быў салдатам, які выконваў загад". У апошнім слове былы спецназавец чарговы раз папрасіў прабачэнне ў блізкіх забітых палітыкаў.
- Катэгорыя: Вясна
20.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
20.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 29 жніўня асудзілі Андрэя Праташчыка паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Жывіца прызначыла Андрэю два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф памерам 200 базавых велічыняў (7400 рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
20.09.2023 Тэгі: катаванні, затрыманні Былых галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы" Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года. На волі яны апынуліся толькі праз два гады. На сваёй старонцы ў фэйсбуку Ягор падрабязна ўзгадаў дзень свайго затрымання. Перадрукоўваем яго маналог.
- Катэгорыя: Вясна
20.09.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, правы чалавека Асобы: Алесь Бяляцкі У Палацы Прымаса (Pałac Prymasowski) у Варшаве 19 верасня адбылося ўручэнне прэміі “Złoty Laur – 2023” (Залатыя лаўры), якая прысвойваюцца асобам, установам і кампаніям за іх выдатную грамадскую і сацыяльна-культурную дзейнасць. Прэмія мае 9 розных намінацый у самых розных галінах.
- Катэгорыя: Вясна
20.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 18 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай. Яе абвінавацілі ў ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за данаты паводле арт. 361-2 КК і незаконных дзеяннях ў дачыненні да персанальных звестак паводле ч. 3 арт. 203-1 КК. У ходзе судовага следства абвінавачанне за незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці паводле ч. 1 арт. 179 КК было знята.
- Катэгорыя: Вясна
19.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, зніклыя, улады У судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі 19 верасня пачалі судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. Былы спецназавец даў паказанні, дзе распавёў падрабязнасці выкрадання і забойства былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Пракурор запрасіў для яго тры гады пазбаўлення волі. За працэсам назіраў праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка — ён пракаментаваў першы дзень суда.