- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць Асобы: Алесь Бяляцкі У Віленскай прагімназіі імя Сымона Даўкантаса ў Дзень народзінаў Алеся Бяляцкага (25 верасня) прайшла сустрэча з мясцовым школьнікамі. Яе правяло Міністэрства замежных справаў Літвы ў падтрымцы праваабарочага цэнтра “Вясна”. Менавіта на будынку гэтай прагімназіі раней была створана фрэска з выявай Алеся Бяляцкага.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суддзя Жлобінскага раённага суда Святлана Андрэева за два дні, 5 і 6 верасня вынесла прысуды двум ваеннаслужачым, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Мінскім гарадскім судзе 27 верасня распачнецца суд над аўтарам Telegram-канала "Серебряный век. Футбол Беларуси" і экс-супрацоўнікам "Народнай газеты" Дзмітрыем Сельвеструком. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзенасці). Акалічнасці справы праваабаронцам невядомыя — з пачатку траўня пра блогера не было ніякіх звестак. Працэс будзе весці Святлана Чарапанава. Дзмітрыю пагражае да шасці гадоў калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: праваабаронцы, умовы ўтрымання, справа Вясны, гісторыі вязняў Асобы: Алесь Бяляцкі Старшыні "Вясны" і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да 10 гадоў калоніі за праваабарончую дзейнасць, 25 верасня спаўняецца 61 год. Іх ён сустракае ў калоніі строгага рэжыму ў Горках, працуючы на дрэваапрацоўцы. Былы палітвязень, які сустракаўся з Алесем Бяляцкім у СІЗА-1 у кастрычніку 2022 года, распавёў пра яго "Вясне".
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя, экстрэмізм У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічаў 17 жніўня вынесены прысуд 36-гадовай палітзняволенай жыхарцы вёскі Скробава Святлане Баканавай. Ян абвінавацілі нібыта ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста асудзілі 20-гадовага Вадзіма Смалеўскага, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Марыя Аліферук.
- Катэгорыя: Вясна
22.09.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
24.09.2023 Тэгі: грамадства, культура, праваабаронцы Манаграфія даследчыцы Таццяны Астроўскай “Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)” атрымала прэмію Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў намінацыі “Гісторыя. Манаграфіі”. Абвяшчэнне пераможцаў прайшло 24 верасня ў Гданьску.
У ААН разгледзяць зварот праваабаронцаў "Вясны" з нагоды затрымання беларускі на антываенным мітынгу
- Катэгорыя: Вясна
22.09.2023 Тэгі: звароты, адміністратыўны пераслед, правы чалавека, умовы ўтрымання Юрысты праваабарончага цэнтру "Вясна" ў студзені 2023 году накіравалі зварот у Камітэт па правах чалавека ААН з нагоды затрымання беларускі на антываеннай акцыі пратэсту, што адбылася пасля Рэспубліканскага рэферэндума ў 2022 годзе. Зварот быў зарэгістраваны ў Камітэце і будзе разгледжаны. Юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнева тлумачыць, чаму затрыманне беларускі з’яўляецца адвольным, а затрымка судовага слухання неапраўданай.
- Катэгорыя: Вясна
22.09.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.