16.11.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-16 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

15.11.2023 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў У Брусэлі з 14 па 16 лістапада праходзіць 15-ая штогадовая Асамблея Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. На мерапрыемстве сабраліся каля 250 прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці з Усходняга партнёрства і Еўрапейскага саюза для абмеркавання будучай формы шматбаковага супрацоўніцтва Усходняга партнёрства, ролі грамадзянскай супольнасці і спосабаў забеспячэння яе ўстойлівасці ў будучыні. На адкрыцці Асамблеі выступіў праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец.

15.11.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, правы чалавека, умовы ўтрымання, рэпрэсіі 15 лістапада – Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб падвысіць інфармаванасць насельніцтва аб несправядлівым зняволенні і іншых формах агрэсіі ў дачыненні да пісьменнікаў і пісьменніц з розных краін, узгадваючы тых, хто быў забіты, і выказваючы салідарнасць са зняволенымі.

15.11.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання Цяпер у месцах зняволення ўтрымліваюцца больш за 1450 палітычных зняволеных. Рэпрэсіі ўжо больш за тры гады не сціхаюць ні на дзень. Людзі вымушаны праходзіць праз крымінальны і турэмны свет толькі за тое, што выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю і рэалізоўваць грамадска-палітычныя правы ў Беларусі. Былы палітвязень (імя не называецца ў мэтах бяспекі) распавёў пра спосабы ціску ў следчым ізалятары № 1 у 2021-2022 гадах правакацыі з боку вязняў з турэмным досведам, "прэс-хату", карцар, а таксама пра падтрымку сярод палітычных зняволеных і беларускую мову за кратамі. 

15.11.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.

15.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Валерый Яроцкі. Фота з сацыяльных сетак Суд Цэнтральнага раёна Гомеля накіраваў на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар Валерыя Яроцкага, якога абвінавачвалі ў  паклёпе (арт. 188 КК) і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК). Пастанову прыняў суддзя Віктар Казачак яшчэ 19 ліпеня, аднак падрабязнасці справы сталі вядомыя праваабаронцам толькі зараз.

14.11.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.11.2023 Тэгі: праваабаронцы, пераслед, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў У першай палове лістапада, па-ранейшаму, працягваюцца рэпрэсіі супраць праваабаронцаў, актывістаў і праваабарончых арганізацый не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах: іх дзейнасць моцна раздражняе мясцовыя ўлады: лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру за 2023 год пачала галадоўку ў іранскай турме, няма вестак ад украінскага праваабаронцы, зняволенага ў расійскай турме, а асуджанага крымскага праваабаронцы перавялі на строгія ўмовы ўтрымання.

14.11.2023 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі Былую палітзняволеную з Паставаў Ірыну Паляніну 8 лістапада выклікалі па позве ў мясцовы РАУС, пасля чаго на волю яна так і не выйшла. 13 лістапада ў судзе Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава разглядзела справу былой палітзняволенай аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляду. Вынікам стала працягненне яго на два гады. Жанчыну ўвесь гэты час утрымлівалі ў ізалятары часовага ўтрымання. 

11.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.