27.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Градненчука Паўла Голава асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі паводле ч.2 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных) і арт. 188 (паклёп) Крымінальнага кодэксу.

27.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Вольга Стаброўская. Фота з сацыяльных сетак. Адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі прысудзілі аршанскай пенсіянерцы, якая мае інваліднасць, за адно “няправільнае” слова ў “Аднакласніках”. Прысуд 63-гадовай Вользе Стаброўскай 27 верасня вынесла суддзя суду Аршанскага раёна Юлія Вяршыніна. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

27.09.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

27.09.2023 Тэгі: праваабаронцы, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, Amnesty International Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук выступае на цырымоніі ў Цэнтры Джорджа Маршала, Нямеччына. 26 верасня 2023 У нямецкім Гарміш-Партэнкірхене прайшло ўручэнне Прэміі заслужаных выпускнікоў Цэнтру Джорджа Маршала. Першым лаўрэатам заснаванай сёлета прэміі стаў палітзняволены праваабаронца, кіраўнік “Вясны” і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, які ў 2000 годзе быў слухачом Цэнтру.

27.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода слова Аляксандр Манцэвіч. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Маладзечанскага раёна 27 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча. Журналіста абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.

25.09.2023 Тэгі: праваабаронцы, умовы ўтрымання, справа Вясны, гісторыі вязняў Асобы: Алесь Бяляцкі Старшыні "Вясны" і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да 10 гадоў калоніі за праваабарончую дзейнасць, 25 верасня спаўняецца 61 год. Іх ён сустракае ў калоніі строгага рэжыму ў Горках, працуючы на дрэваапрацоўцы. Былы палітвязень, які сустракаўся з Алесем Бяляцкім у СІЗА-1 у кастрычніку 2022 года, распавёў пра яго "Вясне". 

26.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

26.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.09.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека, свабода мірных сходаў, затрыманні Правабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч выступіла на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбыўся ў Польшчы.

25.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста асудзілі 20-гадовага Вадзіма Смалеўскага, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.  Справу разглядала суддзя Марыя Аліферук.