- Катэгорыя: Вясна
28.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Фрунзенскага раёну Мінска 19 верасня асудзілі Ірыну Мажарскую паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Млечка прызначыў Ірыне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
28.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі Стала вядома, што 11 верасня 2023 году ў судзе Партызанскага раёну Мінска вынесены прысуд шасці людзям паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
28.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Брэсцкі абласны суд 26 верасня абвясціў прысуд псіхолагіні-кансультантцы і выкладчыцы псіхалогіі Алесе Лянцэвіч, абвінавачанай у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК).
- Катэгорыя: Вясна
28.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Ленінскага раёна Мінска 15 верасня па "народным" артыкуле паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да двух гадоў і шасці месяцаў "хатняй хіміі" асудзілі мінчука Станіслава Сяліцкага. Такі прысуд прызначыла Марына Клімчук за ўдзел мужчыны ў "Маршы міра і незалежнасці" 30 жніўня 2020 года. Да суда Станіслаў утрымліваўся пад вартай.
- Катэгорыя: Вясна
28.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынес прысуд мясцоваму пенсіянеру Івану Норку, абвінаваціўшы яго ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-25 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
27.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода слова У судзе Маладзечанскага раёна 27 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча. Журналіста абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
27.09.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў 36-гадовага мінчука, які адзін выхоўвае дачку, Дзяніса Князева ў канцы 2022 года асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах. Нядаўна "Вясна" распавядала яго гісторыю затрымання "па даносе". Аднак у крымінальна-выканаўчай інспекцыі за чатыры месяцы яго забыліся паставіць на ўлік. У красавіку гэтага года яго зноў затрымалі на 30 дзён нібыта за "парушэнне рэжыму адбыцця пакарання". Пры гэтым, на ўлік яго паставілі толькі на 29-я суткі арышту. Былы палітвязень нават напісаў вялікі аповед пра свой пераслед (мабільная і кампутарная версія). "Вясна" перадрукоўвае маналог былога палітвязня Дзяніса Князева пра ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна вясной 2023 года.
- Катэгорыя: Вясна
27.09.2023 Тэгі: правы чалавека, выбарчае заканадаўства 25 лютага 2024 года запланаваныя выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць дзявятага склікання.