- Катэгорыя: Вясна
12.11.2023 Тэгі: грамадства, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі Тры гады таму, 12 лістапада 2020 года, загінуў жыхар Плошчы Перамен Раман Бандарэнка. Увечары 11 лістапада ён выйшаў у свой двор спыніць незнаёмых людзей, якія зразалі з агароджы бел-чырвона-белыя стужкі. Рамана моцна збілі, пасля чаго ён з цяжкімі траўмамі і ацёкам мозгу патрапіў у лякарню. На наступны дзень не прыходзячы ў прытомнасць мужчына загінуў.
- Катэгорыя: Вясна
12.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, рэпрэсіі, справа Вясны Асобы: Павел Сапелка Тры гады таму, 12 лістапада 2020 году, пасля жорсткага збіцця памёр жыхар "Плошчы Перамен" Раман Бандарэнка. Крымінальная справа па факце ягонай смерці прыпыненая, негледзячы на тое, што датычных да інцыдэнту журналістам удалося вылічыць па камерах назірання. Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка.
- Катэгорыя: Вясна
12.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, салідарнасць Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
- Катэгорыя: Вясна
11.11.2023 Тэгі: суды, грамадства, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы Нягледзячы на катастрафічны недахоп медыкаў у краіне, улады працягваюць праводзіць "зачысткі" як у дзяржаўных медыцынскіх установах, так і ў прыватных клініках. Сотні лекараў з 2020 года зазналі жорсткія рэпрэсіі: іх звальнялі за "няправільную" пазіцыю, арыштоўвалі за ўдзел у акцыях пратэсту і "распаўсюд экстрэмізму", судзілі паводле крымінальных спраў, а цяпер вялікая колькасць з іх вымушана пакінуць Беларусь праз пераслед. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, за тры гады беспрэцэдэнтных рэпрэсій па крымінальных палітычных справах былі асуджаныя мінімум 35 лекараў, 15 з якіх прама цяпер знаходзяцца ў зняволенні. "Вясна" распавядае пра пераслед медыкаў, а лекар-гастраэнтэролаг Аляксандр Трафімаў дзеліцца сваёй гісторыяй затрымання і ад'ездам з краіны, а таксама каментуе цяперашнюю сітуацыю з рэпрэсіямі і палітыкай Міністэрства аховы здароўя.
- Катэгорыя: Вясна
11.11.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 года палітзняволенага экс-банкіра і былога кандыдата на пасаду прэзідэнта БеларусіВіктара Бабарыку даставілі ў гарадскі шпіталь з наваполацкай калоніі № 1, дзе ён адбывае 14-гадовы тэрмін. Там яго пратрымалі некалькі дзён і, меркавана, вярнулі ў калонію. Пазней стала вядома, што палітвязня змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), але калі дакладна гэта адбылося — невядома. Да таго ж паведамлялася, што доўгі час зімой Бабарыка ўтрымліваўся ў штрафным ізалятары. Чалавек, які атрымаў звесткі ад відавочцы падзей, якія разгортваліся ў шпіталі напрыканцы красавіка з Віктарам Бабарыкам, распавёў праваабаронцам "Вясны" падрабязнасці інцыдэнту.
- Катэгорыя: Вясна
11.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
11.11.2023 Тэгі: грамадства, сілавыя структуры, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі У трэцюю гадавіну гібелі Рамана Бандарэнкі, да якой спрычыніліся лукашысты, праваабаронца і пісьменнік Сяргей Сыс падзяліўся з "Вясной" успамінамі аб пратэстах на “Плошчы перамен”, а таксама ўражаннямі пра ўсеагульны ўздым восенню 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
11.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 кастрычніка вынесены прысуд жыхару Мінска Вячаславу Чарнецкаму, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
10.11.2023 Тэгі: ціск, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Беларусаў і беларусак дагэтуль судзяць па палітычна матываваных справах яшчэ трохгадовай даўніны. Некаторых з іх за ўдзел у маршах ці за каментары ў інтэрнэце асуджаюць да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, да так званай "хатняй хіміі". Але нягледзячы на нібы "лёгкі" прысуд, асуджаныя пастаянна зазнаюць ціск, зняважлівае стаўленне з боку міліцыянтаў і парушэнне сваіх правоў.
- Катэгорыя: Вясна
10.11.2023 Тэгі: правы чалавека, ЕС-Беларусь, заявы, салідарнасць Еўразвяз выступіў з заявай з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю – 12 лістапада. У ім краіны выказалі салідарнасць з воляй беларускага народа жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне і асудзілі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Еўрасаюз зноў пацвердзіў сваю гатоўнасць працягваць сумесную працу з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.