10.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

09.11.2023 Тэгі: грамадства, дыскрымінацыя, правы чалавека 9 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму. Менавіта ў ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года на тэрыторыі Германіі і Аўстрыі прайшла серыя габрэйскіх пагромаў. Арганізаваная нацыстамі "Крыштальная ноч" ці "Ноч пабітых вітрынаў" стала першай масавай акцыяй фізічнага гвалту Трэцяга рэйха ў адносінах да габрэяў.

09.11.2023 Тэгі: суды, палітвязні, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

08.11.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. Паводле праваабаронцаў "Вясны", у мінулым месяцы было разгледжана мінімум 394 адміністрацыйныя справыСуддзямі было прызначана не менш за 105 адміністрацыйных арыштаў і 87 штрафаў. "Вясна назірае" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў кастрычніку. 

08.11.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

08.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" цягам кастрычніка фіксавалі працяг устойлівай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Лічбы грамадзян, якія трапілі пад каток рэпрэсій судоў – за кастрычнік гэта каля 113 чалавек – па рэгіёнах выглядаюць наступным чынам: Мінск – 55 чалавек, Мінская вобласць – 9, Брэсцкая вобласць – 15, Гродзенская вобласць – 8, Віцебская вобласць – 8, Магілёўская вобласць – 6, Гомельская вобласць – 12. Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома пра не менш чым 45 асуджаных па палітычных матывах грамадзянах, з якіх 37 мужчын і восем жанчын. Расказваем пра асаблівасці крымінальнага пераследу беларусаў і беларусак у кастрычніку.

07.11.2023 Тэгі: праваабаронцы, свабода слова, заявы, экстрэмізм, справа Вясны Асобы: Леанід Судаленка У сувязі з інфармацыяй аб пачатку новага крымінальнага пераследу праваабаронцы і былога палітвязня Леаніда Судаленкі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", мы, сябры Праваабарончага цэнтра "Вясны", заяўляем наступнае.

07.11.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных – трэба прайсці анкетаванне. 

07.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Заводскага раёна Мінска 6 лістапада да трох гадоў "хатняй хіміі" паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі трэнера ФК "Дынама Мінск" Артура Мустыгіна. Пра гэта паведамляе "Трыбуна". Таксама з спартоўцам судзілі Ягора Прытуліка, але вынік невядомы. Справу разглядаў Дзмітрый Лукашэвіч.