- Катэгорыя: Вясна
03.11.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2-3 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Партызанскага раёна Мінска 19 кастрычніка паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі 32-гадовага Рамана Рафеенку. За ўдзел у двух шэсцях суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў яму тры гады "хатняй хіміі". Для запісу "пакаяльнага" відэа яго прымусілі апрануць вышыванку і кепку з гербам Украіны. Сілавікі назвалі гэта "падазронымі прадметамі адзення". Да суда Раман утрымліваўся пад вартай.
- Катэгорыя: Вясна
02.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Партызанскага раёна Мінска 17 кастрычніка вынесены прысуд 30-гадоваму Ігару Нядбайлу, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэcту ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
02.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 лістапада за ўдзел у акцыі пратэсту асудзілі палітвязня з Светлагорску Дзяніса Галаўко. Як піша "Гомельская Вясна", суддзя Юлія Крэпская прызначыла яму паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса тры гады "хатняй хіміі". Амаль пасля чатырох месяцаў за кратамі Дзяніса вызвалі ў зале суда пасля абвяшчэння прысуда.
- Катэгорыя: Вясна
02.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
02.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, рэпрэсіі, гісторыі вязняў З моманту затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых іншых чальцоў каманды "Краіна для жыцця" пасля правакацыі на выбарчым пікеце ў Гродне, прайшло амаль тры з паловай гады. Пасля многіх з іх асудзілі на тэрміны ад двух да 18 гадоў калоніі. Аднак аднаму чалавеку з каманды "Краіна для жыцця" ўсё ж удалося пазбегнуць крымінальнага пераследу. Гэта адзін з аператараў праекту — Канстанцін Сярогін. Яго затрымлівалі на трэці дзень пасля пікету, з першым відэааператарам каманды Арцёмам Сакавым, але ён, у адрозненні ад калегі, здолеў схавацца. Трэці аператар Вяргілій Ушак, які ў першы дзень у камандзе зафіксаваў правакацыю і затрыманне Ціханоўскага ў Гродне, яго паплечнікаў і сябе, пасля двух месяцаў СІЗА пакінуў Беларусь. "Вясна" паразмаўляла з Канстанцінам Сярогіным пра паездкі з Сяргеем Ціханоўскім на аўтадоме ды іх пераслед, затрыманне на кватэры з Арцёмам Сакавым і падпольнае жыццё ў Беларусі да 2021 года.
- Катэгорыя: Вясна
01.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёна 19 кастрычніка вынесены чарговы прысуд па “народным”, 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса. Судзілі Максіма Калінічэнку, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх.
- Катэгорыя: Вясна
31.10.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
31.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва 12 кастрычніка прысудзіў мясцовага 40-гадовага жыхара Андрэя Міндубаева да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса і ў паклёпе на яго адрас (арт. 367 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
31.10.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, Amnesty International У верасні 2023 года Ане Тусвік Бондэ далучылася да Amnesty International Norway на пасадзе старэйшай дарадцы. Яна спецыялізуецца на асобах, што знаходзяцца ў групе рызыкі ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Гэта адбылося пасля амаль 20 гадоў працы ў фондзе "Дом правоў чалавека". Яна адыграла важную ролю ў падтрымцы існуючых дамоў правоў чалавека, умацаванні рэгіянальных сетак, а таксама ў садзейнічанні пашырэнню сеткі. У сваім інтэрв'ю для Фонду Дамоў правоў чалавека Ане дзеліцца сваімі разважаннямі пра "Сетку Дамоў правоў чалавека", сілу салідарнасці і падтрымку палітзняволеных праваабаронцаў "Вясны".