- Катэгорыя: Вясна
31.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, заведзенай на выкладчыц універсітэта Наталлю Сівіцкую, Надзею Старавойтаву і загадчыцу студэнцкага інтэрната Алену Драбудзька. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і падпісцы на “дэструктыўныя" каналы.
- Катэгорыя: Вясна
31.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка агучылі прысуд па крымінальных справах супраць музыкаў вядомага беларускага гурта "Tor Band", чые песні сталі сімвалам пратэсту ў 2020 годзе. Як піша "Гомельская вясна", Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім прызначылі ўзмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу (па 3 700 беларускіх рублёў). Такі прысуд вынес суддзя Сяргей Салоўскі. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме паўтара месяца.
- Катэгорыя: Вясна
31.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Жлобінскага раёну 30 кастрычніка вынесены прысуд палітзняволенаму Аляксею Аўдзееву, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх. (ч. 1 арт 342 КК).
- Катэгорыя: Вясна
30.10.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28-30 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
30.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Сталі вядомыя падрабязнасці прысуду ў дачыненні да да "нафтанаўца" Іллі Двойрына, які першага ліпеня 2023 года абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z». Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Раней паведамлялася, што Двойрына пакаралі пазбаўленннем волі тэрмінам на адзін год умоўна. Паводле прысуду, Іллю пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год.
- Катэгорыя: Вясна
27.10.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, ціск, свабода асацыяцыяў, рэпрэсіі 28 кастрычніка 2003 года Рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Праваабарончы цэнтр «Вясна» быў пазбаўлены дзяржаўнай рэгістрацыі. Праз 20 гадоў мы ўзгадваем тыя падзеі. Фармальнай падставай для ліквідацыі стала папярэджанне Мінюста аб парушэнні праваабаронцамі выбарчага заканадаўства падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года.
- Катэгорыя: Вясна
27.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну Мінска дзявятага кастрычніка асудзілі Наталлю Ліцвіненка і Васіля Крэза паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Наталлі і Васілю па два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
27.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну Мінска дзявятага кастрычніка асудзілі Наталлю Ліцвіненка і Васіля Крэза паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Наталлі і Васілю па два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
27.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
27.10.2023 Тэгі: ААН, рэпрэсіі, экстрэмізм Асобы: Анаіс Марэн Беларускія ўлады злоўжываюць антытэрарыстычным і антыэкстрэмісцкім заканадаўствам і працягваюць зачышчаць грамадзянскую супольнасць, душыць свабоду выказвання меркаванняў і выкараняць палітычную апазіцыю. Пра гэта заявіла спецыяльная дакладчыца па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн у сваім дакладзе Генеральнай Асамблеі ААН.