07.11.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-7 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

06.11.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, ціск, справа Вясны Асобы: Алесь БяляцкіАлесь Бяляцкі, 3 сакавіка 2023 года Палітзняволенага старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна", лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру-2022, асуджанага да 10 гадоў зняволення, Алеся Бяляцкага ў калоніі змясцілі па надуманных прычынах у памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Таксама да праваабаронцы працяглы час не пускаюць адваката. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наталля Пінчук падчас выступу ў Страсбургу на Сусветным форуме за дэмакратыю-2023.

06.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Вікторыя Пакунова. Скрыншот з відэа. Суд Барнавіцкага раёна і горада Баранавічы 31 кастрычніка ў выязным пасяджэнні разгледзеў крымінальныя справы мясцовых жыхароў Алега Волкава і Вадзіма Барысава. Іх абвінавацілі ў  здзеку над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Падрабязнасці суду паведамляе “Берасцейская вясна”.

06.11.2023 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1462 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у кастрычніку на волю выйшлі мінімум 49 палітвязняволеныя: 47 чалавек цалкам адбылі свае тэрміны, 7 з якіх — жанчыны, а дзве палітзняволеныя былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

03.11.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы Днямі "Цэнтр новых ідэй" прэзентаваў даследаванне пра лічбавую трансфармацыю беларускага дэмакратычнага супраціву. Дзякуючы яму, сталі вядомыя вынікі анкетавання беларусаў на платформе "Народнае апытанне" аб пазнавальнасці і ацэнцы карыснасці беларускіх грамадзянскіх ініцыятыў, а таксама ўцягнутасці ў іх дзейнасць рэспандэнтаў. У тэксце даследавання Праваабарончы цэнтр "Вясна" не згадваўся, але ў некаторых рэйтынгах заняў лідзіруючыя месцы, таму некалькі важных высноў робім мы самі.

03.11.2023 4 лістапада 1950 года ў Рыме краіны-ўдзельніцы Рады Еўропы падпісалі Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека. Канвенцыяй таксама стварыўся Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ). Расказваем, чаму ён важны і як звычайныя грамадзяне ўплывалі дзякуючы рашэнням ЕСПЧ на заканадаўства і практыку сваёй краіны.

03.11.2023 Тэгі: правы чалавека На 31 кастрычніка 2023 года ў Беларусі налічвалася 1 473 палітычных зняволеных, 163 з іх — жанчыны. Усяго з траўня 2020 года прызнаныя палітычнымі зняволенымі амаль 2 800 чалавек, уключаючы тых, хто былі вызваленыя ў выніку змены меры стрымання, асуджэння да пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, адбыцця пакарання, вызвалення ад пакарання. Каля 490 з іх — жанчыны.

03.11.2023 Тэгі: салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Яніна Ахойска (Еўрапейскі парламент, хрысціянскія дэмакраты), Канстанцін фон Нотц (Бундэстаг, Нямеччына, Альянс 90 / Зялёныя) і Расмус Хансан (Стортынг, Нарвегія, партыя Зялёных) сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі.

03.11.2023 Тэгі: правы працоўных, ЛТП, прымусовая праца, зборныя матэрыялы У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі. У Беларусі налічваецца восем лячэбна-працоўных прафілакторыяй (ЛПП), але іх колькасць і месцаў у іх Міністэрства ўнутраных справаў плануе пашырыць. Так, івацэвіцкую калонію № 5, дзе цяпер утрымліваюцца ў тым ліку палітвязні, расфармоўваюць — на яе базе будзе створаны ЛПП. "Вясна" распавядае, колькі людзей і ў якім парадку штогод накіроўваюць у ЛПП, на якія працы іх прыцягваюць, а таксама спрабуе разабрацца, ці сапраўды дзяржава такім чынам клапоціцца аб здароўі грамадства ці выкарыстоўвае ЛПП як магчымасць прыцягнення людзей на нізкааплатныя працы.

03.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, свабода слова Аляксандр Манцэвіч. Фота: Радыё Свабода У судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада вынесены абсурдны і жорсткі прысуд галоўнаму рэдактару "Рэгіянальнай газеты" і палітвязню Аляксандру Манцэвічу. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.