Суд Першамайскага раёна г. Мінска 1 жніўня разгледзіў справу Леаніда Кулакова па абвінавачванні яго ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 3 арт. 23.34 КаАП), якое адбылося 7 ліпеня.

Вячаслаў Касінераў Вячаслаў Касінераў звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска з позвай аб абароне годнасці і кампенсацыі маральнай шкоды. Адказчыкамі заяўленыя “Агульнанацыянальнае тэлебачанне” і вядучая яго тэлепраграммы “Нашыя навіны” Кацярына Тышкевіч, Міністэрства ўнутранных спраў і начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў.

Судовая зала. Адзін з удзельнікаў Дня волі Валянцін Кучмінскі, якога за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 27 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў штрафам, падаў скаргу на пастанову суда. Аднак 13 красавіка ягоная скарга была вернутая без задавальнення, паколькі па меркаванні суда, былі прапушчаныя тэрміны абскарджвання – 10 дзён з дня атрымання копіі судовай пастановы.

Алесь Аўсеенка. Фота: Pyx.by Суд Пінскага раёна і Пінска 28 ліпеня пачаў у другі раз разглядаць справу сябра Руху «За Свободу» Алеся Аўсеенкі. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі пратэсту 26 сакавіка.

Максім Філіповіч.   Фота з facebook Leanid Sudalenka. 31 ліпеня ўступае ў законную сілу пастанова суда Савецкага раёна Гомеля, па якой адміністрацыйны пераслед вядомага гомельскага блогера Максіма Філіповіча за вядзенне стрымаў на канале «Гарантый Няма» ў YouTube спынены праз адсутнасць складу правапарушэння.

Леанід Судаленка, актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Пікет за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі плануе правесці ў Гомелі праваабаронца “Вясны” Леанід Судаленка. Такім чынам ён, разам з аднадумцамі, вырашыў прыцягнуць увагу грамадскасці да абвешчанай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International акцыі супраць смяротнага прысуду жыхару Нароўлі Аляксею Міхаленю.

Крысціян Шынкевіч. Фота "Радыё Свабода" 27 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе разглядалася скарга адлічанага студэнта БДПУ Крысціяна Шынкевіча на рашэнне суду Маскоўскага раёну, які прызнаў адлічэнне студэнта поўнасцю законным. Мінгарсуд таксама не ўбачыў парушэнняў у дзеяннях адміністрацыі БДПУ і пакінуў рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі без зменаў. 

Стас Івашкевіч. Журналісту «Белсата» Стасу Івашкевічу прыйшла позва ў РАУС Ліды. Яго запрашаюць у кабінет да маёра міліцыі Івана Пыша, каб «азнаёміцца з матэрыяламі справы».

Фота з Фэйсбука Таццяны Палхоўскай Вясна падчас абуджае не толькі прыроду. У Дзень Волі, 25 сакавіка, уся краіна ўскалыхнулася, калі па вуліцах дзясяткаў гарадоў прайшлі простыя беларусы, каб выказаць сваё слова супраць прынятага Дэкрэту №3. Дакумент, закрануў не ўсіх, але на «Маршы нетуняядцаў» апынуліся ў першую чаргу тыя, хто неабыякава ставіцца да лёсу Беларусі, піша "Віцебскі кур'ер".