У Гомелі міліцыя ўзмацняе ціск на незалежных журналістаў, чые матэрыялы зьяўляюцца ў эфіры спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат».

Колькасць і сур’ёзнасць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў у рэгіёне АБСЕ працягваюць расці цягам апошніх трох гадоў, гаворыцца ў справаздачы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ), апублікаванай 15 верасня 2017 года.

Афіша сустрэчы: mspring.online Пра правы чалавека, літаратуру і Беларусь – у Магілёў 22 верасня прыедзе былы палітвязень, праваабаронца і літаратар Алесь Бяляцкі. Сустрэча адбудзецца ў грамадскім цэнтры «Кола» ў 18-30. 

Мурал Франчэска Басалеці. Фота: kyky.org Удзень 18 верасьня невядомыя «людзі ў цывільным» затрымалі і зьвезьлі ў невядомым напрамку аргентынскага мастака Франчэска Басалеці, а таксама ягонага памочніка.

Ігар Комлік Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 15 верасня суд Партызанскага раёна разгледзеў скаргу Ігара Комліка на меру стрымання - пад вартай. У скарзе ён прасіў змяніць меру стрымання, бо лічыць што яна ўжыта да яго безпадстаўна і ва ўтрыманні яго пад вартай падчас следства няма неабходнасці.

Уладзімір Някляеў. Фота Радыё Свабода Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", Уладзімір Някляеў перастаў выходзіць на сувязь з раніцы 15 верасня. Пазней яго жонка змагла даведацца ад дзяжурнага адваката з суду Савецкага раёна г. Мінска, што ён быў затрыманы і асуджаны на 7 сутак арышту.

Скрын-шот з сайта Глыбоцкага райвыканкама. Сродкі масавай інфармацыі Беларусі абляцела навіна аб тым, што ў Глыбокім уведзена каменданцкая гадзіна з-за вучэнняў "Захад-2017", спасылаючыся на паведамленне на сайце Глыбоцкага райвыканкама:

Журналіст Зміцер Лупач. Зьміцер Лупач атрымаў позву ў Глыбоцкі райаддзел міліцыі, дзе даведаўся, што супраць яго распачатая справа за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» паводле артыкула 22.9 КаАП. Пра гэта паведамляецца на сайце Радыё Свабода.

Валантэрская служба "Вясны" сумесна з мясцовай ініцыятывай "Крытычнае мысленне" правядзе семінар "Правы Чалавека "на пальцах" у Баранавічах.

Калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё, калі вы хочаце, каб пра вашую арганізацыю дазналася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, і, нарэшце, калі ў вас ёсць жаданне правесці самую нестандартную і запамінальную піяр-кампанію і заняць прывабнае месца ў беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў, — далучайцеся да нашага курса «Эфектыўныя прэс-службы».