Моніка Пінта, Спецдакладчык Савета па правах чалавека па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Праваабарончы цэнтр "Вясна" дадаткова праінфармаваў спецыяльнага дакладчыка Савета па правах чалавека ААН па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў спадарыню Моніку Пінта пра апошнія падзеі вакол ціску на адвакатаў у Беларусі.

Міхаіл Жамчужны. Фота: svaboda.org Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, пасля пераводу ў калонію ў Горках палітвязень Міхаіл Жамчужны ўжо чатыры разы быў змешчаны ў штрафны ізалятар – на 5, 10 (пазней тэрмін быў скарочаны да 7 сутак), 10 і 7 сутак.  Такім чынам, агулам з пачатку жніўня ён правёў у ШІЗА 29 сутак. Пасля выхаду з ізалятара Міхаілу Жамчужнаму было вынесена чарговае спагнанне – адзін месяц змяшчэння ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Дзень беларускай вайсковай славы ў Мінску 8 верасня 2017 года. Фота: #controlBY Удзельнікі акцыі папярэджання і мітынгу ў Мінску 8 верасня, прымеркаваных да Дня беларускай вайсковай славы, атрымалі выклікі ў аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў правапарушэння па арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Сяржук Васільеў. Фота: Радыё Свабода. Віцебскі абласны суд паставіў кропку ў справе незаконнага пазбаўлення працы міёрскага актывіста Партыі АГП Сяржука Васільева. 

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Заснавальнік медыйнага праекту “Тузін Гітоў” Cяргей Будкін Кіраўнік музычнага парталу TuzinFM Сяргей Будкін абвясьціў старт кампаніі «Талакой супраць цэнзуры». У прыватнасьці, заклікаў падтрымаць праект «TuzinFM vs. ідэолягі» на Talaka.by. Пра гэта піша "Свабода"

Васіль Белькін Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома пра новы выпадак жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з боку міліцыянтаў. Ахвярай міліцэйскага гвалту стаў жыхар пасёлку Сасновы бор Дзяржынскага раёна Васіль Белькін.

Акция в Минске 16 августа. Фото: gazetaby.com Актывістаў грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры» пакаралі штрафамі за пікет з патрабаваньнем адстаўкі старшыні Вярхоўнага Суду Беларусі Валянціна Сукалы, які прайшоў у Менску 16 жніўня.

Алег Агееў на 21-ым Пасяджэнні АБСЕ. Фота: БАЖ. Прадстаўнік ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на 21-ым Пасяджэнні АБСЕ па пытаннях рэалізацыі прынцыпаў чалавечага вымярэння выступіў з дакладам пра факты парушэння свабоды слова ў Беларусі.

Лагатып прафсаюза СПБ Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзеньні пікету 16 верасьня. Прадстаўнікі прафсаюзу заявілі, што такое рашэньне выканкаму парушае правы грамадзян, і што яны зьбіраюцца абскарджваць забарону на пікет у судзе, - паведамляе "Віцебская Вясна".