Абуральныя парушэнні ў месцах пазбаўлення волі адбываюцца таму, што адно карнае ведамства з'яўляецца часткай іншага, лічаць аўтары петыцыі, апублікаванай на платформе petitions.by. Петыцыю за перадачу паўнамоцтваў Дэпартамента выканання пакарання МУС Міністэрству юстыцыі запусціла Людміла Кучура, жонка асуджанага Пятра Кучуры, які адбывае пакаранне ў ПК-15 у Магілёве. Пасля абвінавачвання ў перадачы журналістам інфармацыі пра паборы з асуджаных і іх сваякоў, ён падвяргаўся катаванням і ціску з боку адміністрацыі калоніі. Патрабуючы ўзбудзіць крымінальную справу за бесчалавечнае абыходжанне, жанчына прайшла шматлікія кругі абскарджвання, што не прывяло да выніку, а цяпер абскарджвае пастаянныя адмовы мужу ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні.

Ілюстратыўнае фота. 8 лютага супрацоўнікі ГУБАЗ прыйшлі з ператрусам як мінімум у дзве кватэры ў Магілёве, дзе жывуць бацькі актывістаў.

Ілюстратыўнае фота. 8 лютага супрацоўнікі ГУБАЗ прыйшлі з ператрусам як мінімум у дзве кватэры ў Магілёве, дзе жывуць бацькі актывістаў.

На дошках аб'яў пры пад'ездах жылых дамоў выбарчай акругі №15 г у Смаргоні размешчаны ўлёткі кандыдата ў дэпутаты райсавета Аляксандра Нікадона. Прычым яны двух відаў, паведамляе "Гарадзенская Вясна". 

Каардынатар кампаніі назірання “Права выбару-2018” Алесь Сілкоў. Фота: Радыё Свабода. Незарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты варта выкарыстоўваць усе легальныя магчымасці для таго, каб адстаяць сваё права быць зарэгістраванымі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты, лічыць нацыянальны каардынатар кампаніі назірання “Права выбару-2018” Алесь Сілкоў.

Будынак Гомельскага аблвыканкама. Фота: Радыё Свабода. Скарга кандыдата ў дэпутаты Гомельскага гарадскога і абласнога Саветаў Канстанціна Жукоўскага разгледжаная на паседжанні Гомельскай абласной выбарчай камісіі 8 лютага.

Абвестка пра сустрэчу з выбаршчыкамі. Фота Аляксея Лапіцкага. Агітацыйная кампанія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у Жодзіна практычна незаўважная.

Выбарчы пікет Юрыя Ляшэнкі 8 лютага 2018 года. Пікет кандыдата ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў па Маладзёжнай выбарчай акрузе № 57 Юрыя Ляшэнкі, які адбыўся 8 лютага ў Светлагорску, кантралявалі з розных бакоў.

Праваабаронца Таццяна Рэвяка. Фота: svaboda.org Праваабаронца Таццяна Рэвяка звярнулася ў Рэспубліканскую і Магілёўскую абласную грамадскія назіральныя камісіі (ГНК) ў сувязі з надзвычайнай сітуацыі, якая склалася вакол палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў папраўчай калоніі №9 г. Горкі.

Да блогера Антона Матолькі ізноў звярнуліся студэнты Беларусскага дзяржаўнага ўніверсітэту з просьбай распаўсюдзіць інфармацыю пра новы выпадак ціску з боку рэктарара навучальнай установы. Студэнты даслалі блогеру скрыншот паведамленняў, якія пра сацыяльную сетку “Вконтакте” рассылаў студэнт другога курса механіка-матэматычнага факультэты Максім Шалюта, які па сумяшчальніцтве з’яўляецца камандзірам студэнцкай службы бяспекі.