- Катэгорыя: Вясна
Пракуратура не знайшла парушэнняў у дзеяннях міліцыянтаў пры затрыманні Алы Гуцавай, калі тая раздавала грамадзянам запрашэнні на дазволеную ўладамі мірную акцыю ўшанавання памяці продкаў “Дзяды”, што адбылася 5 лістапада.
- Катэгорыя: Вясна
Супраць былога фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў Андрэя Бяляўскага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт. 295 КК РБ (Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і г.д.). Нібыта, пад час ператрусу пры затрыманні ў яго быў знойдзены агнястрэльны боепрыпас.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным абласным судзе разгледжаная скарга грамадзкага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха, які 11 траўня судом Кобрынскага раёна быў пакараны штрафам у памеры 5 базавых велічынь за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
- Катэгорыя: Вясна
Адсутнасць антыдыскрымінацыйнага заканадаўства і інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека, праблемы з незалежнасцю судовай сістэмы і адвакатуры, наяўнасць прэзідэнцкага дэкрэта аб сацыяльным утрыманстве, адсутнасць кансультацый дзяржаўных органаў з грамадзянскай супольнасцю – гэтыя і іншыя праблемы, якія характарызуюць агульнае становішча правоў чалавека ў краіне, былі ўзнятыя перад афіцыйнай дэлегацыяй падчас разгляду Беларусі ў Камітэце ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі. Адказы дэлегацыі ў асноўным былі пра тое, што ўсё “ўдасканальваецца”, Беларусь “ідзе сваім шляхам”. Часам адказаць зусім не было чаго.
- Катэгорыя: Вясна
1 снежня суд Барысаўскага раёна разглядзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.1 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (“Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”) у дачыненні да галоўнага рэдактара недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Борисовские новости” Анатоля Букаса, паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
- Катэгорыя: Вясна
Маці і сястра менчука Ігара Пцічкіна, які загінуў 4 гады таму ў сьледчым ізалятары, атрымалі грашовую кампэнсацыю за панесеныя маральныя і матэрыяльныя страты, паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальная справа “Белага легіёна” спыненая. Пра гэта заявіў кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч, паведаміўшы, што крымінальны пераслед спынены да ўсіх фігурантаў, што праходзілі па справе “Белага легіёна”.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 лістапада аштрафаваў журналіста-фрылансера Андрэя Толчына на 25 базавых велічыняў (575 рублёў) за сюжэт на «Белсаце», які называўся: “40 градусаў, пагрозы і вада з туалета. Працаўнікі гомельскага “Каштану” пра невыносныя ўмовы". Пра гэты паведаміла "Беларуская асацыяцыя журналістаў".