У другі дзень IV Беларускага праваабрончага форума на паралельным мерапрыемстве “Грамадскія праваабарончыя кампаніі. Мэты, выклікі і перспектывы” выступіла восемь прадстаўнікоў кампаній розных накірункаў дзейнасці. Мадэраваў ход прэзентацый і дыскусіі правабаронца з “Вясны” Андрэй Палуда. Кожны з выступоўцаў распавядаў пра мэты і задачы сваёй кампаніі, а таксама пра іх актуальнасць на сёняшні дзень і пра прамежкавыя вынікі.

Дыскусія “Новый выклікі для правоў чалавека ў лічбавую эпоху” Другі дзень IV Беларускага праваабарончага форуму быў вельмі насычаным і ўключаў шмат паралельных мерапрыемстваў, на якіх асвятляліся самыя розныя тэмы, так ці інакш звязаныя з правамі чалавека.

Уладзімір Яворскі і Валянцін Стэфановіч У 2013 годзе падчас ІІІ Беларускага праваабарончага форума было прэзентавана Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень». Праз чатыры гада, падчас цяперашняга праваабарончага форуму, праваабаронцы Уладзімір Яворскі і Валянцін Стэфановіч падзяліліся досведам выкарыстання распрацаваных тады крытэраў для вызначэння палітычных зняволеных.

21 кастрычніка 2017 года Мы, удзельнікі IV Беларускага праваабарончага форума, рашуча пратэстуем супраць прэвентыўных затрыманняў актывістаў напярэдадні акцыі “Марш абураных беларусаў”, якая ладзіцца 21 кастрычніка 2017 года ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы.

Акцыю пратэсту пад назвай «Марш абураных беларусаў 2.0» плануюць правесці сёння ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта ў СМІ заявіў лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч.  Палітык таксама праінфармаваў аб гэтым Менгарвыканкам у паведамляльным парадку. Заяўленыя і патрабаванні ўдзельнікаў акцыі патэсту: праблема дзедаўшчыны ў беларускім войску, адмена Дэкрэту Прэзідэнта№ 3, нізкі ўзровень жыцця.

Ганна Бахціна. Фота: Вадзім Заміроўскі / Tut.by Разгляд скаргі адвакаткі Ганны Бахціной, якую Мінюст нядаўна пазбавіў ліцэнзіі, распачаўся ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 19 кастрычніка.

Алег Агееў (БАЖ), Міхаіл Мацкевіч (Міжнародная школа правоў чалавека і грамадскіх дзеянняў), Сяргей Усцінаў ("Прававая ініцыятыва"), Вольга Смалянка (Lawtrend), Андрэй Палуда (ПЦ "Вясна"), Сяргей Бураў (Адукацыйны дом правоў чалавека, Чарнігаў), Алена Танкачова (Lawtrend) “Адукацыя ​​ў​​ сферы​​ правоў​​ чалавека: ​​становішча, ​​тэндэнцыі,​​ выклікі” – дыскусія з такой назвай адбылася ў межах IV Беларускага праваабарончага форума, які зараз праходзіць у Вільні. Падчас мерапрыемства каардынатары беларускіх асветніцкіх праграм у галіне правоў чалавека абмяркоўвалі эфекты, якія маюць такія праграмы, праблемы і выклікі, з якімі часцей за ўсё прыходзіцца сутыкацца арганізатарам.

Старшыня праўлення Беларускага Хельсінскскага камітэту Алег Гулак, кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская і старшыня праўлення Lawtrend Алена Танкачова падвялі вынікі першага дня паралельных мерапрыемстваў IV Беларускага праваабарончага форуму, які адбываецца 20 і 21 кастрычніка ў Вільні. Мадэратарам выступіла прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскага Таццяна Рэвяка. Алена Танкачова распавяла, што на абмеркаванне тэмы “Адукацыя ў сферы правоў чалавека: становішча, тэндэнцыі, выклікі” былі запрошаныя ў якасці дакладчыкаў прадстаўнікі арганізацый, якія на сёняшні дзень актыўна праводзяць адукацыйныя і асветніцкія праграмы. Гэта Андрэй Палуда з ПЦ "Вясна", дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка, Алег Агееў з Беларускага дома правоў чалавека, Сяргей Усцінаў з "Прававой ініцыятывы", прадстаўнік Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадскіх дзеянняў Міхаіл Мацкевіч і Сяргей Бураў з Адукацыйнага дома правоў чалавека Чарнігава.

Валерыя Уласік. Фота: БелСАТ. Супраць яе распачалі справу за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў». Справа вядзецца пра сюжэт пра пратэсты супраць ушчыльнення Ленінскага раёну, які выйшаў на нашым тэлеканале 24 жніўня. Падрабязнасці перадае сайт тэлеканала Белсат.