Аюб Ціціеў Расійскія праваабаронцы звяртаюцца з заклікам да сваіх калегаў, грамадскіх актывістаў і ўсіх неабыякавых падтрымаць кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Аюба Ціціева, якому пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення за яго праваабарончую дзейнасць.

“Мы працуем з Аюбам Ціціевым больш за 15 гадоў. Аюб - спартовец, выкладчык фізкультуры і трэнер па барацьбе. Аюб - мусульманін, які жыве паводле патрабаванням сваёй рэлігіі. Ён не паліць і не п'е. Сфабрыкаванае супраць яго абвінавачанне абсурдна. Сам Аюб катэгарычна адмаўляе, што наркотыкі, «выяўленыя» у яго аўтамабілі, належаць яму. Не апазнаў яго і прыведзены паліцыяй "сведка", які нібыта прадаў Аюбу наркотыкі.

Пераслед Аюба Ціціева, несумненна, палітычна матываваны і звязаны з яго дзейнасцю ў праваабарончым цэнтры «Мемарыял». Вышэйшыя чыноўнікі Чачні, па сутнасці, адкрыта прызналі гэта. 25 снежня 2017 года спікер парламента Чачні Дауд заявіў, што за ўнясеннем кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава ў санкцыйных «спіс Магніцкага» і адключэннем яго акаўнтаў у сацыяльных сетках стаяць «праваабаронцы» з усякіх «цэнтраў», якія за гэта заслугоўваюць самага суровага пакарання. Пасля арышту Аюба, 17 студзеня 2018 года, сам Кадыраў заявіў аб яго несумненнай вінаватасці, тут жа сказаўшы, што для незалежных праваабаронцаў у рэспубліцы месца няма.

Мы вельмі занепакоеныя гэтымі пагрозамі. Аюб Ціціеў, наш сябар і калега, знаходзіцца ў вельмі небяспечным становішчы.

Акты запалохвання, які адбыліся пасля арышту - падпал прыёмнай «Мемарыялу» у Інгушэціі 17 студзеня, падкінутыя і тут жа канфіскаваныя на ператрусе 19 студзеня ў офісе «Мемарыялу» ў Грозным прадметы, падпал 22 студзеня машыны «Мемарыялу» у Дагестане - відавочна, маюць на мэце «выціснуць »праваабаронцаў не толькі з Чачні, але і наогул з Паўночнага Каўказа.

Аднак нам уяўляецца, што кожны неабыякавы чалавек можа паспрабаваць паўплываць на лёс нашага сябра і калегі.

Аюб Ціціеў - мужны чалавек і стойка пераносіць усе нягоды, але і яму патрэбна наша салідарнасць. Мы заклікаем накіроўваць свае лісты з пажаданнямі і словамі падтрымкі на адрас СІЗА Грознага: Грозны, 364037, Ленінскі р-н, вул. Кунта-Хаджы Кішыева, д. 2. Аюбу Ціціеву.

Таксама мы просім вас далучыцца да нашай акцыі і накіраваць звароты з патрабаваннем вызваліць Аюба Ціціева ў адрас Прэзідэнта РФ: Масква, 103132, вул. Іллінцы, д. 23, Уладзіміру Уладзіміравічу Пуціну".

Праваабаронцы Беларусі ужо звярнуліся да прэзідэнта РФ з пратэстам супраць арышту Аюба Ціціева.

Кампанія салідарнасці: Падтрымаем праваабаронцу з Расіі Аюба Ціціева

Файлы

Крыніца: Кампанія салідарнасці: Падтрымаем праваабаронцу з Расіі Аюба Ціціева Дакумент