- Катэгорыя: Вясна
Крымінальная справа мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага за захоўванне аднаго патрона, перададзеная ў суд Ленінскага раёна Мінска. Згодна з ч. 1 арыкула 295 Крымінальнага кодэкса РБ, яму можа пагражаць абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі, ці папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
20 снежня Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу на вынясенне двух смяротных прысудаў у ліпені гэтага года – Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному. Еўрапейскі саюз чакае, што ўлады Беларусі заменяць гэтыя два прысуды на не смяротныя і ўвядзе мараторый на любое прымяненне смяротнага пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
Пра чарговы факт выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу ў Мінску паведамляе Андрэй Бажко на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках.
- Катэгорыя: Вясна
Валанцёры Праваабарончага цэнтру "Вясна" напярэдадні выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28га склікання распавялі пра свой досвед назірання. Юрый Мяцельскі
- Катэгорыя: Вясна
21 снежня ў Мінску адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзевяты раз праводзіла Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
- Катэгорыя: Вясна
Белаазёрская гарадскя выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў на 15 выбарчых акругаў зарэгістравала 13 ініцыятыўных групаў беспартыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты.
- Катэгорыя: Вясна
На фоне калядных святаў паволі актывізуюцца штабы вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. Найчасцей першыя перадвыбарчыя пікеты выклікаюць у мінакоў цікавасць, аднак здараецца і наадварот: пільныя грамадзяне насцярожана абыходзяць месцы дазволеных перадывыбарчых пікетаў бокам: “Што за сцягі? Несанкцыянаваны пікет?”. Відаць, многім яшчэ бракуе інфармацыі пра маючыя адбыцца 18 лютага 2018 года выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гародня. Першы перадвыбарчы пікет, арганізаваны прадстаўнікамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, прайшоў 23 снежня ў абласным цэнтры ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў Яўгена Дудкіна. Акцыя пад бел-чырвона-белымі сцягамі праходзіла у мікрараёне Альшанка. Фотарэпартаж з пікета змяшчае “Гарадзенская Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
Пракуратура Мінскай вобласці адмяніла рашэнне УСК аб спыненні крымінальнай справы па факце смерці 29 студзеня 2016 года ў Жодзінскай турме №8 жыхара Мінска Алега Багданава. Справа накіраваная для арганізацыі новага расследавання начальніку УСК па Мінскай вобласці.
- Катэгорыя: Вясна
Мінская гарадская выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Мінгарсавета дэпутатаў не знайшла парушэнняў дзеючага выбарчага заканадаўства і выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу ў дзеяннях актывістаў БРСМ з Беларускага дзяржаўнага універсітэта.