Падчас судовага паседжання Восем віцяблян сабраліся на дзень Канстытуцыі на прыватнай тэрыторыі, каб паразмаўляць аб жыцці і космасе ды папіць гарбаты. Але праз некаторы час былі затрыманыя міліцыянтамі, дастаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС і абвінавачаныя ў парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ). Адміністрацыйную справу разгледзеў 19 красавіка суд Віцебскага раёну. Пра гэтую сітуацыю распавяла "Віцебская Вясна"

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"  Андрэй Палуда Прадстаўнік РПГА “БХК” на тэрыторыі Віцебскай вобласці Павал Левінаў накіраваў усім суддзям судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда персанальныя лісты-запрашэнні на мерапрыемствы, прысвечаныя правам чалавека.

Рукі на кратах. Прэзідэнт беларускага Дома правоў чалавека Таццяна Равяка напачатку лютага звярнулася ў Рэспубліканскую і Магілёўскую абласную грамадскія назіральныя камісіі з просьбай праверыць Горацкую ВК №9, дзе ўтрымліваецца палітвязень Міхаіл Жамчужны. Падставай для звароту праваабаронцы паслужыла інфармацыя аб тым, што існуе рэальная пагроза жыццю і здароўю палітвязня. Так, апошнія паўгады ён знаходзіцца ў калоніі ў цяжкіх і прыніжальных умовах, а напрыканцы  студзеня палітвязень непасрэдна ў калідоры калоніі быў збіты невядомым чалавекам з схаваным пад маскай тварам.

Алесь Бяляцкі прэзентуе сваю кнігу ў Гомелі Гомельскі праваабарончы сайт gomelspring.org паведамляе, што 19 красавіка ў Гомелі ў памяшканні грамадска – палітычнага цэнтру “На Палесскай, 52”, пры падтрымцы кампаніі “Будзьма” адбылася прэзентацыя выставы “Лісты палітвязняў ад 1996 году да нашых дзён” і кнігі праваабаронцы Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы”.

Дзяніс Турчаняк у судзе. Фота: "Берасцейская Вясна". Калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда ў складзе суддзяў Слюсар, Ілюшынай і Міранюк разгледзела 19 красавіка прыватную скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага гарсавета па 17-ай выбарчай акрузе Дзяніса Турчаняка: “Вызначэнне суда Лёнінскага раёна г. Брэста ад 16 сакавіка пакінуць без зменаў, а прыватную скаргу без задавальнення”.

Людміла Кучура зачытвае петыцыю Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь перанакіраваў зварот і петыцыю Людмілы Кучуры ў Міністэрства ўнутранных спраў з просьбай паведаміць жанчыны пра вынікі разгляду.

Людміла Кучура зачытвае петыцыю Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь перанакіраваў зварот і петыцыю Людмілы Кучуры ў Міністэрства ўнутранных спраў з просьбай паведаміць жанчыны пра вынікі разгляду.

Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” заклікала беларускія ўлады перагледзець драконаўскія папраўкі ў закон аб СМІ, якія выклікаюць глыбокую заклапочанасць, і ўзяць да ўвагі прапановы з боку медыйнай супольнасці.

Ілюстрацыйнае фота Як паведамляе БелаПАН, Еўрапарламент заклікаў улады Беларусі захоўваць правы чалавека, а таксама вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі па Беларусі, прынятай 19 красавіка на сесіі ЕП у Страсбургу.