Барыс Хамайда. Фота "Радыё Свабода" У Віцебску 19 чэрвеня супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС затрымалі апазіцыянера і распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду. Па інфармацыі Радыё Свабода, гэта адбылося ў цэнтры гораду – ля дома № 28 насупраць амфітэатру, дзе ён звычайна распаўсюджвае беларускія выданні і сімволіку.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Праваабаронца Леанід Свецік паведаміў сайту palitviazni.info, што не атрымлівае ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага лісты са студзеня гэтага году.

У аўторак, 20 чэрвеня, у сядзібе Партыі БНФ прайшла прэзентацыя кнігі Алены Струвэ «Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у беларускіх турмах». Прэзентацыя кнігі «Турма, мужчына і жанчына»

Вячаслаў Сіўчык у Курапатах. Фота: Радыё Свабода. Прадстаўнікоў аргкамітэта па абароне Курапатаў запрасілі на сёння, 20 чэрвеня, у Міністэрства культуры. Пра гэта БелаПАН  паведаміў сустаршыня ствараемай партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец. Паводле яго слоў, прадстаўнікоў аргкамітэта па абароне Курапатаў прыме намеснік міністра культуры Аляксандра Яцко. Будзе абмяркоўвацца сітуацыя вакол працы забаўляльнага комплексу з рэстаранам „Поедем поедим”, які размешчаны за 50 метраў ад месца масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

18 чэрвеня больш за 40 арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі з сумеснай заявай у звязку з сітуацыяй, якая склалася ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты. Яны просяць улады прыпыніць дзейнасць рэстаранна-забаўляльнага комплекса “Паедзем-паядзім” да высвятлення дадатковых абставінаў законнасці будаўніцтва гэтага аб’екта. Нацплатформа ФГС УП выступіла з заявай у аброну Курапатаў

У панядзелак, 18 чэрвеня, грамадскія дзеячы Беларусі звярнуліся да кіраўніцтва Германіі, Польшчы, Аўстрыі ды Ізраіля з заклікам уключыць наведванне Курапат у праграму бліжэйшага афіцыйнага візіту ў Беларусь, перадае ГА "БАЖ".Курапаты-2018 АДКРЫТЫ ЛІСТ ДА ПРЭЗІДЭНТАЎ ГЕРМАНІІ, ПОЛЬШЧЫ, АЎСТРЫІ, ІЗРАІЛЯ

"Ланцуг памяці" 29 кастрычніка ў Менску У відэафільме, створаным праваабарончым цэнтрам “Вясна”, распавядаецца пра сітуацыю, у якую патрапілі жыхары Мінска – 80-гадовы Антон Вусовіч і 66-гадовая Вера Вакуловіч. Яны –  адныя з некалькі дзесяткаў чалавек, якія сабраліся 29 кастрычніка 2017 года ля будынку КДБ, каб паўдзельнічаць у жалобнай акцыі «Ланцуг памяці». Акцыя праводзіцца штогод і прысвечаная памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі ўначы 29 кастрычніка 1937 года.

Акцыя пратэсту каля рэстарана "Поедем поедим" 18 чэрвеня. Фота: Радыё Свабода. Вахту каля рэстарацыі «Поедем поедим» 18 чэрвеня  трымалі актывісты грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва», а ў другой палове дня ім на дапамогу прыехалі і актывісты БСДП (Грамада). Усяго 7 чалавек. Ці хопіць іх на блякаваньне рэстарацыі? – ставіць пытанне Радыё Свабода.

Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Арлем Дэзір занепакоены ўнясеннем змяненняў у беларускае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, як паведамляе БелаПАН. Заява Дэзіра распаўсюдзіла 18 чэрвеня прэс-служба АБСЕ.

Представитель ОБСЕ по свободе СМИ Арлем Дезир обеспокоен внесением изменений в белорусское законодательство о средствах массовой информации, как сообщает БелаПАН. Представитель ОБСЕ по свободе СМИ Арлем Дезир обеспокоен внесением изменений в белорусское законодательство о средствах массовой информации. Заявление Дезира распространила 18 июня пресс-служба ОБСЕ.