- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома пра новы выпадак правядзення вобшука ў Брэсце, які быў здзейснены міліцыянтамі на сумнеўных падставах. 28 траўня ў 11 гадзін ранку ў кватэру актывіста Дзмітрыя Андрасюка прыйшлі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Брэста. Сам хлопец у той час быў на працы, дома была толькі яго маці. Дзмітрый загадзя не быў папярэджаны, што ў адносінах да яго вядзецца нейкі працэс, не кажучы пра тое, што будзе праводзіцца вобшук.
- Катэгорыя: Вясна
У 15 гадзін 5 чэрвеня плануецца адкрыццё рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты. Па інфармацыі "Новага часу", кіраўніцтва рэстарацыі выклікала міліцыю супраць грамадскіх актывістаў, якія дзяжураць на месцы і маюць намер не дапусціць адкрыцця "рэстарацыі на костках".
- Катэгорыя: Вясна
Нам не ўдасца ў поўнай ступені зразумець філасофскія асновы канцэпцыі правоў чалавека, калі мы не высветлім для сябе, што такое чалавечая годнасць. Гэтае паняцце з’яўляецца ключавым для разумення канцэпцыі ў цэлым. Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” тлумачым, што такое чалавечая годнасць і яе месца ў канцэпцыі правоў чалавека?
- Катэгорыя: Вясна
Большасць з нас з нецярпеннем чакае лета. Мы яго таксама чакаем, таму што на пачатку чэрвеня мы зноў сустракаемся на Жывой Бібліятэцы.
- Катэгорыя: Вясна
Першае паседжанне па абвінавачванню ЛГБТ-актывісткі Вікі Біран у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП) павінна адбыцца ўжо 6 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без задавальнення скаргу палітыка Мікалая Статкевіча на пастанову суда Ленінскага раёна Мінска ад 26 верасня 2017 года. У той дзень яго не даставілі з ізалятара часовага ўтрымання ў суд для разгляду новай справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, узбуджанай ў дачыненні да яго.
- Катэгорыя: Вясна
Удзельнікаў акцыі «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС, якая прайшла 26 траўня ў Заслаўі, выклікаюць у мясцовае аддзяленне міліцыі. Вядома, што позвы для складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні атрымалі Вячаслаў Сіўчык, Ігар Лялькоў, Іван Лагвіновіч. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП.
- Катэгорыя: Вясна
mspring.online перадае, што абласная грамадская назіральная камісія, у якой удзельнічае праваабаронца Барыс Бухель, 13 сакавіка наведала горацкую папраўчую калонію № 9. Там ужо доўгі час утрымліваецца палітвязень Міхаіл Жамчужны.