- Катэгорыя: Вясна
У шосты дзень супрацьстаяння абаронцаў Курапатаў на месцы ўваходу ў рэстаранны комплекс «Поедем поедим» адбылася нарада кіраўнікоў грамадскіх рухаў і партый.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска 14 чэрвеня разгледзеў адміністрацыйную справу сустаршыні БХД Паўла Севярынца, якога звінавацілі ў закліках да правядзення масвага мерапрыемства.
- Катэгорыя: Вясна
Паводле распрацаванага абаронцамі Курапатаў графіку пікетавання каля рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах 14 чэрвеня вахту перанялі актывісты Партыі БНФ.
- Катэгорыя: Вясна
Намеснік старшыні Вярхоўнага суда прыпыніў выкананне смяротных прысудаў ў адносінах да Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога на час разгляду іх нагляднай скаргі. Пра гэта праваабаронцам стала вядома ад сваякоў асуджаных да вышэйшай меры.
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 14 чэрвеня на кватэры дырэктара агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая праходзіць ператрус. Як паведамляе праваабаронца Валянцін Стэфановіч, ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК у межах узбуджанай крымінальнай справы.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і сябра Рады арганізацыі Зміцер Салаўёў выказалі сваё стаўленне да сітуацыі вакол рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Паедзем, паядзім”, пабудаваным у Курапатах - ля месца масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій. Каля ўезду на тэрыторыю рэстарацыі праваабаронцы разгарнулі вялікую расцяжку з надпісам “Курапаты – месца злачынства і смутку”.
- Катэгорыя: Вясна
Больш за трыццаць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях супрацоўнікі міліцыі і ДАІ склалі на абаронцаў Курапатаў, якія пратэстуюць супраць адкрыцця рэстаранна-забаўляльнага комплеску “Паедзем-паядзім”, што паўстаў на месцы масавых пахаванняў ахвяраў рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.
- Катэгорыя: Вясна
12 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя кніг былых палітзняволеных Алеся Кіркевіча “Сем месяцаў у беларускай турме” і Міколы Дзядка “Фарбы паралельнага свету”. Гэтыя дзве кнігі ўвайшлі ў серыю “Беларуская турэмная літаратура”, распрацаваную Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Першыя кнігі з дадзенай серыі - "Еду ў Магадан" Ігара Аліневіча і "Бунт батанікаў" Зміцера Дразда – былі прэзентаваныя ў лістападзе мінулага года.
- Катэгорыя: Вясна
На актывістаў, якія намагаюцца не дапусціць адкрыцця рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты складзеныя пратаколы за парушэнне Правілаў дарожнага руху.
- Катэгорыя: Вясна
28 чэрвеня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя законапраекта "Аб свабодзе мірных сходаў", які быў падрыхтаваны беларускімі праваабаронцамі і міжнароднымі экспертамі ў гэтай галіне.