- Катэгорыя: Вясна
Першае паседжанне па абвінавачванню ЛГБТ-актывісткі Вікі Біран у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП) павінна адбыцца ўжо 6 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
Прэзентацыя кніг былых палітвязняў Мікалая Дзядка «Фарбы паралельнага свету» і Алеся Кіркевіча «Сем месяцаў у беларускай турме» адбудзецца 12 чэрвеня ў Мінску. Аўтары возьмуць удзел у мерапрыемстве і распавядуць пра гісторыю і мэту напісання сваіх твораў.
- Катэгорыя: Вясна
Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні закон «Аб масавых мерапрыемствах» у Рэспубліцы Беларусь, паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Па інфармацыі "Гомельскай вясны", суд Гомельскага раёна 4 чэрвеня пакараў журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага максімальным штрафам паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП – 50 базавых велічыняў (1225 рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
На актывістаў, якія намагаюцца не дапусціць адкрыцця рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты складзеныя пратаколы за парушэнне Правілаў дарожнага руху.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна адправіў назад у міліцыю пратакол, які супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі на актывістку Вікторыю Біран, паведамляе TUT.BY.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе БелаПАН, улады забаранілі мітынг у сувязі з будаўніцтвам акумулятарнага завода, прызначанага на 10 чэрвеня ў цэнтры горада, на плошчы Леніна, з мэтай выказаць пратэст адносна будаўніцтва прадпрыемства, якое ўзводзіцца без уліку меркавання жыхароў Берасця і Берасцейскага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
Гэткага прадстаўнічага візіту паважных замежных гасцей Віцебск, бадай, не зведваў яшчэ ніколі за ўсю сваю 1000-гадовую гісторыю. 5 чэрвеня на сустрэчу з актывістамі грамадзянскай супольнасці, мясцовай адміністрацыяй, медыямі, бізнэс-супольнасцю прыехалі адразу двое высокіх прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу у Беларусі: амбасадарка Вялікай Брытаніі спадарыня Фіёна Гіб і намеснік кіраўніка місіі, дарадца амбасады Італіі спадар Паоло Таніні.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Зялёны партал", павесткі ў Заслаўскі аддзел міліцыі атрымалі сем удзельнікаў круглых сталоў і экскурсіі, якія праводзяцца ў рамках кампаніі «Астравецкі шлях». Актывіст кампаніі Дзмітрый Кучук ўдакладніў, штоактывістаў абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.