Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Рана раніцай 9 жніўня (каля 8 гадзін) міліцыя прыйшла да кожнага сведку "справы прафсаюзаў", якія ў судзе адмовіліся ад сваіх паказанняў, дадзеных следства, перадае praca-by.info. Міліцыя з'явілася, каб даставіць сведак на допыт у пракуратуру.

Ні ў кога не было магчымасці нават выклікаць адваката або звярнуцца за іншай абаронай. Яны паспелі толькі паведаміць пра візіт супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Прафсаюзу РЭП вядома прынамсі пра трох затрыманых. Паводле інфармацыі прафсаюзу РЭП, адзін са сведкаў спачатку адмовіўся адчыняць дзверы, на што міліцыя заявіла, што будзе яе ламаць. Дзверы прыйшлося адкрыць. Зараз сувязі са сведкамі няма.

Раней суд даручыў Генеральнай пракуратуры правесці праверку, ці адбывалаўся ціск на сведкаў падчас следства, пра што яны заявілі падчас судовага паседжання. Як мяркуецца, грунтуючыся на гэтым даручэнні суддзі, сведкі знаходзяцца ў Генеральнай пракуратуры.

Крыніца: Сведак па "справе прафсаюзаў", якія заявілі пра ціск на іх падчас следства, забрала міліцыя