Затрыманне ўдзельнікаў перформансу каля МУС 28 чэрвеня. Фота: Радыё Свабода. Студэнты тэатральнай лабараторыі Fortinbras Вольга Рамашка, Надзея Крапівіна і Дзмітрый Яфрэмаў, якія 28 чэрвеня стварылі ЛГБТ-клумбу перад будынкам беларускага МУС, сумна вядомага  гамафобнымі поглядамі яго кіраўника, былі  затрыманыя, і адпраўленыя да суда ў прыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна. Прозвішчы затрыманых перадае ў сацыяльных сетках  вядомы драматург і рэжысёр Мікалай Халезін.

Шосты дзень абароны Курапатаў. Фота: ПЦ "Вясна". У прыватны дом актывісткі абаронаў Курапат і рэжысёра Вольгі Нікалайчык ад самай раніцы спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе Леанід Кулакоў:

Тэатральная лябараторыя Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры правяла ў цэнтры Менску насупраць будынку МУС акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці, паведамляе Радыё Свабода.

“Несправядлівасць, дапушчаная ў адносінах да аднаго чалавека, з’яўляецца пагрозай усім нам!” Шарль Луі дэ Мантэск’ё, французскі філосаф

Аршанец Раман Кузьмянкоў абскардзіў пастанову суду Аршанскага раёну і гораду Воршы, які пакараў яго штрафам у памеры 22 б.в. за адзіночны пікет з плакатам “Па 500 тут няма” (ч.3 арт. 23.34 КаАП), піша "Віцебская вясна". Пікет у Оршы 14 траўня 2018 года.

Леанід Кулакоў з абаронцамі Курапат пасля інцыдэнту. Фота: Валер Валажонак. Пад час пікетавання рэстарана “Поедем поедим”, які адчыніўся ва ўрочышчы Курапаты ў зоне месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій, 27 чэрвеня адбыўся інцыдэнт.  Каля  17 гадзіны, як піша Радыё Свабода, аўтамабіль „Таёта“, у якім знаходзіліся 2 жанчыны, не зніжаючы хуткасці, паспрабаваў праехаць на тэрыторыю рэстарана. Аўтамабіль літаральна ўехаў у пікет і збіў актывіста Леаніда Кулакова з ног. Пікетоўцы выклікалі хуткую дапамогу і ДАІ. Алесь Туровіч пазней паведаміў, што ў шпіталі, куды яго адвезла хуткая, у яго дыягнаставалі пералом левай рукі. Яму наклалі гіпс, але пазней, пасля лякарні, Кулакоў ізноў далучыўся да пратэстоўцаў.

“Давайце паспрабуем падарыць яму свабоду!” – з такога закліка міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International напачатку траўня распачала глабальную акцыю ў падтрымку беларускага палітычнага вязня Змітра Паліенкі. Пра асноўныя накірункі акцыі салідарнасці і пра важнасць лістоў падтрымкі для вязня сумлення распавяла каардынатарка Amnesty International па Беларусі, Украіне і Малдове Айша Юнг.  У міжнароднай кампаніі ў падтрымку Змітра Паліенкі задзейнічаны актывісты з розных куткоў света. Сярод іх Нямеччына, Нідэрланды, ЗША, Іспанія, Вялікабрытанія і Расія.

Прэзентацыя ў Гародні комікса на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі У "Гродзенскім цэнтры гарадскога жыцця" 26 чэрвеня пачаліся асветніцкія мерапрыемствы, прысвечаныя правам чалавека. Гэта шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка прэзентавалі гарадзенцам комікс на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі.

Прэзентацыя ў Гародні комікса на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі У Гародні 26 чэрвеня ў “Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця” распачаліся праваабарончыя ўікэнды. Гэта шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання"  Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка ў першы дзень уікэндаў прэзентавалі гарадзенцам комікс на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі. Праваабаронцы правялі лекцыю пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, адказалі прысутным на ўсе пытанні па гэтай тэме. Гарадзенцы мелі магчымасць атрымаць буклеты, коміксы на тэму смяротнага пакарання.

Базіль Адэр. Фота: LP/ Philippe Lavieille У Мінску з 27 па 29 чэрвеня адбудзецца візіт прадстаўнікоў Парыжскай калегіі адвакатаў. Яны прадставяць рэкамендацыі нацыянальным органам улады і прымуць удзел у прэзентацыі новага сумеснага дакладу Парыжскай калегіі адвакатаў, Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра "Вясна".