Актывістак Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірыну Захараву і Алену Янушкоўскую 23 жніўня будуць судзіць у Віцебску за ўдзел у Курапацкай вахце 8 жніўня.
Па інфармацыі прэс-службы БХД, адміністрацыйная справа Ірыны Захаравай пачне разглядацца ў 09:30 у Першамайскім раённым судзе Віцебска, Алены Янушкоўскай - у 09:30 у судзе Віцебскага раёна.
“Менавіта ў дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму нас будуць судзіць. Я нават прасіла перанесці на дзень пазней, бо ў нас заўтра сустрэча з намеснікам старшыні аблвыканкаму. Але мне сказалі, што тады правядуць паседжанне без мяне. Добра што, намеснік старшыні аблвыканкаму пайшоў насустрач і перанёс сустрэчу на 08:00”, - адзначыла Ірына Захарава.
Крыніца: Актывістак БХД будуць судзіць за Курапаты у дзень памяці ахвяр сталінізму