- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі распаўсюджанай з'явай стала адабранне Следчым камітэтам падпісак аб неразгалошванні звестак папярэдняга следства ў падазраваных і абвінавачаных. Як правіла, гэта крымінальныя справы, якія маюць вялікі грамадскі рэзананс, і натуральна выклікаюць цікавасць з боку праваабарончых арганізацый краіны. Трэба адзначыць, што такая заганная практыка носіць сістэматычны характар.
- Катэгорыя: Вясна
30 жніўня па ўсім свеце адзначаецца Дзень ахвяраў гвалтоўнага знікнення. Гэтая традыцыя пайшла яшчэ з 1980-х гадоў, а ў 2006 годзе на ўзрозне ААН была прынятая Міжнародная канвенцыя для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў. На дадзены момант Канвенцыю падпісалі 107 краін, 64 з іх яе ратыфікавалі. Але Беларусі сярод падпісантаў дагэтуль няма.
- Катэгорыя: Вясна
У Берасці працягваюць разгортвацца падзеі вакол крымінальнай справы адносна вядомага ў рэгіёне блогера Сяргея Пятрухіна.
- Катэгорыя: Вясна
Людміла Адамаўна, маці «чорнага рыэлтара» Ігара Гершанкова, распавяла журналістам mspring.online, што ў яго практычна не дзейнічае левая нага. Яна бачыла гэта падчас спаткання з сынам у СІЗА №1 Мінска 28 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна з Бярозы пакарана судом Бярозаўскага раёна штрафам 30 базавых велічынь.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" сустрэўся з вядомай праваабаронцай Сашай Кулаевай, якая 16 гадоў свайго жыцця прысвяціла працы з краінамі Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Мы даведаліся, як пачынаўся шлях Сашы Кулаева ў барацьбе за правы чалавека ў расійскім "Мемарыяле". Як яна апынулася ў FIDH у Парыжы? Чаму арышт Алеся Бяляцкага вельмі падкасіў міжнародную праваабаронцу? Чытайце ў другой частцы інтэрв'ю.
- Катэгорыя: Вясна
“Улады Беларусі павінны неадкладна адмяніць прысуды супраць кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка і цалкам аднавіць іх свабоду”, — гаворыцца ў тэрміновым звароце міжнароднай праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders, якая лічыць, што пераслед прафсаюзных лідараў звязаны выключна з іх мірнай і законнай працай ў галіне абароны правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Паводле "Гомельскай Вясны", 29 жніўня актывістка з райцэнтра Калінкавічы Тамара Зайцава звярнулася ў касацыйную інстанцыю Мінгарсуда са скаргай на пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, які прысудзіў ёй буйны (612,50 руб.) штраф за ўдзел у акцыі салідарнасці з лідэрамі прафсаюза РЭП каля Дома правасуддзя ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў накіраваў скаргу ў пракуратуру, паведамляе "Гарадзенская Вясна". Ён катэгарычна не згодзны з пастановай Кастрычніцкага раённага суда і пазнейшым рашэннем Гарадзенскага абласнога суда, які неаб'ектыўна разгледзеў касацыйную скаргу.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска пачынае разгляд пазову бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча да газеты “Новы Час” і аўтара артыкулаў пра будаўніцтва ў Курапатах рэстараннага комплексу “Поедем поедим” Дзяніса Івашына. Сутнасць прэтэнзіі: публікацыі ў газеце зняважылі ягоныя гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, а таксама нанеслі бізнесоўцу “маральны ўрон”, які ён ацаніў у 40 тысяч рублёў.