Злева Сяргей Драздоўскі, “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” У панядзелак, 1 кастрычніка, у Мінску нацыянальная праваабарончая кааліцыя прэзентавала Альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У падрыхтоўцы дакладу прымалі ўдзел 12 праваабарончых арганізацый, палова з якіх выступіла на прэзентацыі з абмеркаваннямі самых вострых праблемаў выканання Беларуссю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Спікерамі выступілі Дзмітрый Чарных, ГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт; Вольга Смалянка, “Цэнтр прававой трансфармацыі”; Сяргей Драздоўскі, “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”; Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр “Вясна”; Сяргей Усцінаў, “Прававая ініцыятыва”; Алег Агееў, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Праваабарончая супольнасць прадстаўляе Альтэрнаьыўны даклад па правам чалавека
Праваабарончая супольнасць прадстаўляе Альтэрнатыўны даклад па правам чалавека ў Беларусі

Беларусь, з’яўляючыся ўдзельніцай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, абавязана прадастаўляць у ААН перыядычныя справаздачы аб выкананні Рэспублікай Беларусь гэтага Пакта. Нягледзячы на гэта, апошні афіцыйны даклад урад прадстаўляў больш за 20 гадоў таму. У гэтым годзе, на 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека, якая пройдзе ў Жэневе з 8 па 9 кастрычніка, беларускі ўрад пасля доўгага маўчання нарэшце прадаставіць такую справаздачу.

Вольга Смалянка, дырэктарка “Цэнтр прававой трансфармацыі” падкрэслівае:

"Упершыню за 20 гадоў Беларусь будзе даваць справаздачу, і задача праваабарончых арганізацый — даць свой альтэрнатыўны пункт гледжання, сваё альтэрнатыўнае бачанне таго, што адбываецца ў сферы правоў чалавека ў Беларусі".

Валянцін Стэфановіч і Вольга Смалянка
Валянцін Стэфановіч і Вольга Смалянка

 У 2015 годзе Беларусь звярнулася ў ААН па спрошчаныя працэдуры прадстаўлення дакладу. Камітэт ААН у такім выпадку фармулюе пытанні для ўрада, якія іх цікавяць. Такім чынам, у дзяржаўным дакладзе змяшчаецца толькі канцэнтраваная інфармацыя па праблемах, якія іх цікавіць. Беларусь падрыхтавала і накіравала Камітэту сваю справаздачу ў 2017 годзе. Праваабаронцы вырашылі таксама адказаць на пытанні Камітэта, і прадаставіць у ААН свой даклад па правам чалавека - Альтэрнатыўны. 

Журналістка Вольга Чайчыц
Журналістка Вольга Чайчыц

Але дыскусіі ў Жэневе, у звычайным яе разуменні, паміж праваабаронцамі і прадстаўнікамі ўрада не адбудзецца.

"Працэдура разгляду дакладаў ў Камітэце ААН пабудаваная такім чынам, што прадстаўнікі грамадскай супольнасці не могуць задаваць пытанні па дакладу прадстаўнікам дзяржавы пры яго прэзентацыі, і наадварот. Усё праходзіць праз сябраў Камітэта ААН. Калі ім нешта незразумела, яны задаюць пытанне ўраду. А мы толькі можам падштурхнуць іх задаць тое ці іншае пытанне, якое мы лічым важным. Але думаем, што ўвогуле пытанняў будзе шмат, бо за 20 гадоў іх накапілася багата", — каментуе сітуацыю юрыст ГА "Беларускі Хельсінскі Камітэт" Дзмітрый Чарных. 

На прэзентацыі праваабаронцы, як аўтары радзелаў Альтэрнатыўнага дакладу, распавялі аб праблемах па выканананю Беларуссю палажэнняў Пакта і рэкамендацыях ураду, якія адлюстравалі ў справаздачы. 

Тэкст Альтэрнатыўнага даклада нацыянальнай праваабарончай кааліцыі аб выкананні Рэспублікай Беларусь Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Крыніца: Праваабаронцы прэзентавалі Альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека