Памятны знак, усталяваны ў гонар 33-й гвардзейскай ракетнай дывізіі. Фота: mazyr.by Жыхару Мазыра Васілю Васько 14 сакавіка ў мясцовай міліцыі ўручылі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 21.14 КаАП (парушэнне парадку добраўпарадкавання населеных пунктаў). 8 студзеня ён размясціў на стэле, усталяванай у памяць аб ракетнай дывізіі, надпіс «Незалежнасцю ня гандлюем!».

Берасцейскі актывіст Віталь Казак. Берасцейскага актывіста Віталя Казака выклікалі 15 сакавіка ў апорны пункт міліцыі па вул. Набярэжнай на 14 гадзін. Праз некалькі гадзін адтуль яго накіравалі ў Ленінскі РАУС г. Брэста, а затым змясцілі да суда ў ізалятар часовага ўтрымання.

Барыс Бухель падчас акцыі 15 сакавіка. Фота: mspring.online Барыс Бухель і Аляксандр Буракоў павіншавалі магілёўцаў з 25-годдзем галоўнага закона краіны.

Сёння ў Прэс-клубе на вул. Веры Харужай мела адбыцца лекцыя ад каманды расійскага альманаха Moloko plus "Прынцыпы працы small media", паведамляе "Новы час". Аднак на ўваходзе ў прэс-клуб наведвальнікаў чакалі людзі ў цывільным.

Прэзентацыя штогадовага агляду прававога становішча некамэрцыйных арганізацый і свабоды асацыяцый у Беларусі адбылася 15 сакавіка ў мінскай прасторы “Тэрыторыя правоў”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Асамблея НДА і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend.  Падчас мерапрыемства юрысты Вольга Смалянка і Юрый Чавусаў далі ацэнку асноўным тэндэнцыям прававога рэгулявання і практыкам, якія назіраліся ў дачыненні да няўрадавага сектару цягам 2018 году і паспрабавалі даць прагноз развіцця сітуацыі на бліжэйшую будучыню.

Павел Камінскі Намеснік пракурора г. Брэста А. Верабей вынес адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па скарзе Паўла Камінскага, збітага ў аддзяленні міліцыі 3 ліпеня 2016 года.

Від з мазырскага стадыёна "Спартак" Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун ужо не першы год адстойвае свабоду мірных сходаў у Мазыры. На гэты раз ён звярнуўся ў мясцовы райвыканкам за тлумачэннямі па рэалізацыі рашэння “Аб масавых мерапрыемствах” і правядзення пікетаў.

Гомельскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Фота "Радыё Свабода" 15 сакавіка стала вядома, што Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў калектыўную скаргу гомельскіх актывістаў аб «зневажаючым чалавечую годнасць абыходжаннb ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама». Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".

Генадзь Фядыніч на судзе Лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, які зараз адбывае пакаранне на “дамашняй хіміі”, напісаў заяву на імя начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска з просьбай дазволіць яму наведваць у нядзелю царкву. Пра гэта паведамляецца на сайце palitviazni.info.

Арлем Дэзір. Фота: frontnews.eu Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір з афіцыйным візітам наведае Беларусь 18-20 сакавіка.