Суд Ленінскага раёна Берасця 15 красавіка працягне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага блогера Сяргея Пятрухіна, якога абвінавачваюць па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук.
У якасці пацярпелых выступаюць супрацоўнікі Ленінскага РАУС Сяргей Ігнацюк, Дзмітрый Якушэвіч, Ігар Галянціч і Сяргей Такун.
Пачатак судовага паседжання прызначаны на 15 гадзін.
Справа блогера Пятрухіна: допыт сведак абароны, паралельная экспертыза
Першы дзень судовага працэсу над Сяргеем Пятрухіным.
Крыніца: У Берасці – працяг суду над блогерам Сяргеем Пятрухіным