- Катэгорыя: Вясна
У Кіеўскім скверы Мінска ў нядзелю 24 сакавіка адбудзецца святочны мітынг-канцэрт, прымеркаваны да 101-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Hrodna.life, беларускія мытнікі 22 сакавіка не пусцілі ў краіну нямецкага выкладчыка Андрэ Бём. Ён ехаў разам з жонкай Аленай і дзецьмі з Украіны, дзе цяпер жыве і працуе. Як напісала ў фэйсбуку яго жонка Алена, на беларускай мяжы іх не прапусцілі з-за знешняга выгляду пашпарта – ён быў падклеены. Пазней Андрэ напісаў у фэйсбуку, што яму забаранілі ўезд у Беларусь акурат напярэдадні святкавання Дня Волі ў Гродне. У Андрэ ёсць дзейсная беларуская віза да канца лета, але ён не ўпэўнены, ці будзе спрабаваць яшчэ раз трапіць у Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Маскоўскага раёну Берасця Раіса Лабачэўская пакарала журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву за супрацу з "Белсатам" 21 сакавіка 50 базавымі велічынямі (1 275 руб.) штрафу кожнага. Гэта максімальная санкцыя па артыкуле 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб прадукцыі СМІ). Пра гэта паведамляе "Белсат".
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт ААН па правах чалавека рыхтуе заўвагі агульнага парадку аб праве на свабоду сходаў і папрасіў няўрадавыя арганізацыі распавесці пра захоўванне гэтага права, даслаўшы свае меркаванні і рэкамендацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", на 30 красавіка ў Вярхоўным судзе прызначаны разгляд скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Асіповіча ў апеляцыйным парадку.
- Катэгорыя: Вясна
21 сакавіка з рэдакцый сайта "Студэнская думка" звязаўся студэнт ПалесДУ Кірыл Каешка. Ён распавёў, што яму вынеслі вымову за прынт вясёлкавага сцяга (сімвал руху ў падтрымку правоў чалавека ў дачыненні да ЛГБТ+ людзей) на дзвяры інтэрната. І гэта «раптам» супала з тым, што ён крытыкаваў дзеянні адміністрацыі універсітэта: выступаў супраць таго, што студэнтаў прымушаюць хадзіць на мерапрыемствы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 22 сакавіка ў 16.30 пачнецца адміністрацыйны працэс у дачыненні да жыхара абласнога цэнтра Ігара Чуба. Маладога хлопца абвінавачваюць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП). Суддзя - Вячаслаў Парэмскі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі 22 сакавіка затрымалі сяброў Руху Салідарнасці “Разам” Віктара Кавалькова, Надзею Батуру, Сяржука Мацкойця, Віталя Лухавіча. Яны ехалі ў Хатынь, каб скласці там кветкі. Як паведамляе Надзея Батура на сваёй старонцы ў фэйсбуку, прычынай затрымання стала абвінавачанне ва ўгоне невядомага аўтамабіля. Акалічнасці той справы невядомыя.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскія вернікі-каталікі атрымалі адказ з Адміністрацыі прэзыдэнта на просьбу дазволіць пробашчу катэдральнага касцёлу ў Віцебску ксяндзу Паўлу Кнурэку служыць у Беларусі, паведамляе “Віцебская Вясна”. Адміністрацыя выказала меркаванне, што Ўпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў, які не працягнуў ксяндзу дазвол на служэнне, беларускага заканадаўства не парушаў.