- Катэгорыя: Вясна
Вечарам 11 сакавіка у Прыбужскім квартале Берасця а 22-30 затрыманы актывіст Віталь Казак. Па інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, яго даставілі ў Ленінскі РАУС.
- Катэгорыя: Вясна
10 сакавіка ў Брэсце прайшло традыцыйнае мірны сход супраць будаўніцтва завода акумулятарных батарэй.
- Катэгорыя: Вясна
Заяўнікі правядзення Дня Волі на стадыёне «Дынама» атрымалі сёння адказ з Мінгарвыканкама, піша "Новы Час". Ліст падпісаў намеснік старшыні Арцём Цуран.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" выпусціў серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка. Бо гістарычна гэты дзень – не проста "жаночы дзень", а дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці. Жанчыны ў многіх краінах выходзілі ў гэты дзень на дэманстрацыі і пікеты, прыцягваючы грамадскую ўвагу да сваіх праблем. Таму праваабаронцы "Вясны" не змаглі таксама застацца ў баку.
- Катэгорыя: Вясна
Былы палітвязень Мікола Дзядок распавёў сайту palitviazni.info пра тое, чаму ў апошні час на яго ўзмацніўся ціск з боку сілавікоў.
- Катэгорыя: Вясна
У праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуўся мінскі відэаблогер Павел Спірын, у дачыненні да якога міліцыя распачала праверку па факце абразы чыноўніка па арт. 189 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
11 сакавіка ў Шалінскім судзе г. Грозны пачаліся спрэчкі бакоў па справе кіраўніка аддзялення ПЦ "Мемарыял" у Чачні, праваабаронцы Аюба Ціціева. Яго абвінавачваюць у захоўванні наркотыкаў па ч. 2 арт. 228 Крымінальнага кодэкса Расійскай Федэрацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Гомельская вясна", 19 сакавіка ў судзе Рагачоўскага раёна пачнецца адміністрацыйны працэс у дачыненні да мясцовага жыхара Сяргея Аляксейкава. Супраць яго склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП).
- Катэгорыя: Вясна
У блогера і актыўнага праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніяй АйПаўэр Аляксандра Кабанава 7 сакавіка ў Бярозе адбыўся ператрус. Прычым вобшук адбыўся не толькі ў яго, а яшчэ і ў кватэры ягонай блізкай жанчыны, а таксама ў доме бацькоў.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадскія ўлады не дазволілі правесці мітынг 25 сакавіка каля Вялікага тэатра оперы і балета.