Партыя „Народня Грамада”, якая ўваходзіць у склад Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, выступіла з ініцыятывай правядзенні малебну ў абарону Курапатаў 15 красавіка а 18:00 ля рэзідэнцыі Лукашэнкі. У звароце гаворыцца:
„Лукашэнка працягвае знішчэнне Мемарыяла памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Па магілах расстраляных беларусаў ездзіць будаўнічая тэхніка. Зламаныя і апаганеныя больш за 150 крыжоў, усталяваных на пахаваннях людзьмі, якія шануюць памяць. Напярэдадні Вялікадня, падчас Вялікага паста ўлада абвясціла вайну галоўнаму сімвалу хрысціянства. Улада дэманстратыўна плюе на веру і традыцыі беларусаў”.
Тым часам “Новы Час” паведамляе, што ахвочых памаліцца ля Адміністрацыі Лукашэнкі чакаюць аўтазакі.
А вось и першыя затрыманні.
“Нас з Марынай затрымаў амап каля рэзідэнцыі, прама пад танкам, забралі пашпарты”, - паспеў напісаць у фэйсбуку Вячка Касінер
Крыніца: Малебен каля адміністрацыі прэзідэнта: аўтазакі і затрыманні