- Катэгорыя: Вясна
Мінгарвыканкам забараніў правядзенне пікету, прымеркаванага да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Пікет, як паведамляе Прэс-служба аргкамітэта па стварэнні НБП ў Беларусі, планавалася правесці 30 сакавіка каля стэлы «Мінск - горад-герой», размешчанай на праспекце Пераможцаў. Ініцыятарам пікету выступіў Каардынацыйны Савет лева-патрыятычных сіл Беларусі "Адзінства".
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "БАЖ", 25 сакавіка супрацоўнікі Маскоўскага РАУС Брэста прыехалі дадому да журналістаў-фрылансераў, сябраў ГА “БАЖ” Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай, каб скласці чарговыя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, яшчэ раніцай 22 сакавіка быў затрыманы Уладзіслаў Швед, які пад допісам у пабліку “Мая краіна Беларусь” ва Ўкантакце пакінуў каментар, у якім прапанаваў выйсці ўсім 25 сакавіка на пл. Якуба Коласа ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсце ў чарговы раз пакаралі штрафам журналістаў-фрылансераў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука, паведамляе БАЖ.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна г. Брэста працягнуў 25 сакавіка разгляд адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста Віталя Казака.
- Катэгорыя: Вясна
101 гадавіну стварэння Беларускай народнай рэспублікі адзначаюць сёння беларусы ва ўсім свеце. У Мінску на 25 сакавіка запланавана некалькі лакальных мерапрыемстваў.
- Катэгорыя: Вясна
Дыскусія пра тое, чаму турэмная культура так моцна ўкаранілася ў беларускім грамадстве адбудзецца 27 сакавіка ў Магілёве.
- Катэгорыя: Вясна
Напярэдадні Дня Волі супрацоўнікі міліцыі актыўна цікавіліся грамадскімі актывістамі. “Берасцейская Вясна” паведамляе, што напярэдадні гарадскія ўлады адмовілі мясцовым актывістам у правядзенні святочнага пікетавання з нагоды Дня Волі. Але некаторыя прадстаўнікі апазыцыі заявілі, што яны ўсё ж ускладуць у гэты дзень кветкі да помніка 1000-годдзя Берасця.
- Катэгорыя: Вясна
Святкаванне Дня Волі адбылося ў Кіеўскім скверы Мінску 24 сакавіка. Сонечнае надвор’е, добрая музыка і светлыя людзі склаліся ў яркае святочнае пано, якое перадае фотарэпартаж, падрыхтаваны ПЦ “Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Радыё Свабода", а 13.40 на ўваходзе ў Кіеўскі сквер у г. Мінску затрыманая актывістка Наталля Басалыга. Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што яна знаходзіцца ў РАУС Цэнтральнага раёну г. Мінска. Яе затрымлівалі два супрацоўнікі міліцыі ў форме, але не прадстаўляліся і не тлумачылі прычынаў затрымання.