Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ "Вясна". Як паведамлялася раней, на 30 красавіка ў Вярхоўным судзе быў прызначаны разгляд скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча ў апеляцыйным парадку. 

Зараз стала вядома, што разгляд апеляцыйнай скаргі ў адносінах да Асіповіча перанесены з 30 красавіка на 14 траўня. Аб гэтым паведамілі сваякі асуджанага кіраўніку кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палудзе.

“Прычына нам дакладна невядома, магчыма гэта звязана з пераездам Вярхоўнага суда ў іншы будынак”, — выказаў здагадку праваабаронца.

Нагадаем, 9 студзеня 2019 года на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Бабруйску быў агучаны прысуд  мясцоваму жыхару Аляксандру Асіповічу. Яго звінавацілі ў двайным забойстве, здзейсненым пры абцяжарваючых абставінах і прысудзілі да смяротнага пакарання.

Крыніца: Вярхоўны суд перанёс разгляд скаргі асуджанага да смяротнага пакарання