Гарадзенскія назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” правялі маніторынг першых пасяджэнняў ТВК і АВК горада. Раман Юргель, назіральнік у Гарадзенскай абласной ТВК паінфармаваў, што паседжанне адкрыў Сяргей Хацук, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гарадзенскага аблвыканкаму. 

Мікола Шарах у судовай зале. Эканамічны суд Віцебскай вобласці 28 жніўня пастанавіў аштрафаваць Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ) на 10 базавых велічыняў за невыкананне рашэння гэтага ж суду аб вызваленні памяшкання прафсаюзнага офісу на прадпрыемстве “Полацак-Шкловалакно”. Пра гэта паведмаляе "Віцебская Вясна".

Ілюстрацыйнае фота Як суадносяцца права на адукацыю і абавязак абараняць краіну? Што з гэтага больш важкае і матэрыяльнае - акадэмічныя свабоды ці позва ў ваенкамат? Прапануем разам пашукаць адказы на канферэнцыі па тэме “Змены ў заканадаўства “Аб адтэрміноўках” і Правы чалавека”, якая адбудзецца восьмага верасня на адукацыйна-асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

Актывіст Мікіта Чырцоў. Фота "ОВД-Инфо" Як паведамляе "Медыязона", удзельніка маскоўскай акцыі пратэсту 27 ліпеня Мікіту Чырцова, затрыманага ў Мінску, 30 жніўня выслалі ў Расію з забаронай уезду ў Беларусь на 10 гадоў.

Фота: TUT.BY Як паведамляе mediabrest.by, праціўнікі акумулятарнага завода падалі скаргу ў суд на адмову ў рэгістрацыі Брэсцкага абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання "ЭкаБрэст". На думку актывістаў, ім неабгрунтавана адмовілі ў рэгістрацыі.

Аляксандр Кабанаў Аляксандр Кабанаў — блогер, лідар пратэстнага руху супраць адкрыцця ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» акумулятарнага завода, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі — будзе вылучацца ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Леанід Судаленка падчас сустрэчы ў Маладэчна 31 жніўня. Маладэчанская філія ПЦ “Вясна” 31 жніўня зладзіла сустрэчу з гомельскімі праваабаронцамі Андрэем Стрыжаком і Леанідам Судаленкам, вядомымі сваёй актыўнай дзейнасцю па абароне правоў працоўных на Гомельшчыне.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Гарадзенскі аблвыканкам У Гародні адбылося супольнае паседжанне Прэзідыума Гарадзенскага аблсавету і Гарадзенскага аблвыканкаму па фармаваннi Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі і 13-ці АВК вобласці. Гарадзенцы першымі з усіх рэгіёнаў Беларусі правялі падобнае паседжанне. Яно доўжылася дзве з паловай гадзіны. Вёў паседжанне старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў і начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкаму Валеры Клімовіч. Кворум быў.

Падчас паседжаньня ў аблвыканкаме. Фота з сайта "Віцебскай Вясны" Як паведамляе "Віцебская Вясна", 1 верасня на сумесным паседжанні Віцебскага аблвыканкаму і абласнога Савета дэпутатаў былі сфармаваныя Віцебская абласная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў у парламент, а таксам 14 акруговых выбаркамаў.