Скрыншоў з сайта "Калінкавіцкія навіны". На сайце  “Калінкавіцкіх навінаў”,  афіцыйным органе раённага выканаўчага камітэта і райсавета, за апошні тыдзень жніўня тройчы з’яўлялася інфармацыя пра дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў  Яўгена Адаменку.

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

2 верасня ў Гомельскім аблвыканкаме адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыума Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта па пытаннях стварэння ў рэгіёне тэрытарыяльнай (Гомельскай абласной) і акруговых выбарчых камісій, паведамляе "Гомельская Вясна".

Фота HrodnaLife Шэсце прыхільнікаў Макса Каржа, якое прайшло 25 жніўня ў абласным цэнтры, прызналі несанкцыянаванай акцыяй. Зараз усталёўваюць асобы удзельнікаў. Да адміністрацыйнай адказнасці будзе прыцягнуты арганізатар маршу, паведамляе TUT.BY са спасылкай на s13.ru.

Ілюстрацыйнае фота. Прадстаўнікі апазіцыйных партый і грамадскіх рухаў заяўляюць аб перадачы пратаколаў на сваіх вылучэнцаў у акруговыя і тэрытарыяльныя выбарчыя акругі. 2 верасня стане вядома, каго з іх уключаць у склады камісій.

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны медалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць праваабаронцу ў знак прызнання заслугаў дзеля беларускай незалежнасці і дэмакратыі. Медаль на мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 30 жніўня ўрачыста уручыў праваабаронцу намеснік старшыні Рады БНР Мікола Пачкаеў. “Для мяне гэта вялікі гонар, я вельмі ўдзячны Радзе БНР за тое, што мая сціплая праца такім чынам была ўшанаваная. Гэта ўзнагарода мае больш сімвалічнае значэнне, бо мы разумеем, што гэта не дзяржаўная ўзнагарода ў поўным сэнсе гэтага слова. Калі б узнагарода была дзяржаўнай, я бы не прыняў яе. Бо калі ты займаешся праваабаронай у краіне і адстойваеш правы чалавека, то браць дзяржаўныя ўзнагароды, на мой погляд, неправільна”, — адзначыў пры ўзнагароджанні Алесь Бяляцкі.

Выбарчы плякат на прыпынку грамадзкага транспарту ў Віцебску. Фота з сайта vitebskspring.org Прайшло ўжо два тыдні, як стартавала кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Аднак у Віцебску не назіраецца заўважнай актывізацыі суб'ектаў выбарчага працэсу, паведамляе "Віцебская Вясна".

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org Украінскага рэжысёра Алега Сянцова вызвалілі ў рамках абмену заключанымі паміж Расіяй і Украінай.

Фотакалаж spring96.org Апошні нумар газеты “Вечерний Минск» (афіцыйнае выданне Мінгарвыканкама) №35 ад 29 жніўня зрабіў памылку ў інфаграфіцы "Календарный план парламетских выборов". Па інфармацыі газеты абласныя, Мінская гарадская і акружныя выбарчыя камісіі мусяць быць створаныя не пазней за 30 жніўня, то бок да заўтра. Насамрэч, такія камісіі мусяць быць створаныя да 2 верасня. Хаця, пры гэтым выданне спасылаецца на інфаграфіку БЕЛТА, дзе інфармацыя пададзена правільна.

Фота: ПЦ "Вясна". Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая бібліятэка” разам з Галерэяй “Ў” правёў “Шчырыя размовы пра інклюзію”.