- Катэгорыя: Вясна
6 верасня па краіне прайшоў разгляд шэрагу грамадзянскіх спраў па скаргах апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій. Скаргі падавалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, “Рух за Свабоду” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Cуддзя Гарадзенскага абласнога суда Зоя Нікольская з удзелам пракурора Сняжаны Дворнікавай разгледзела скаргу Аб'яднанай грамадзянскай партыі на неўключэнне ў склад камісій яе сябраў. Інтарэсы рэгіянальнай структуры на судзе прадстаўляў Павел Драчоў. Ён падтрымаў выкладзенае ў скарзе: Гарадзенская філія АГП вылучала шэсць сваіх прадстаўнікоў у тэрытарыяльную і акруговыя выбарчыя камісіі. У ТВК быў вылучаны Ігар Канстанцінавіч Банцар, у акруговыя выбарчыя камісіі: па Гарадзенскай Кастрычніцкай выбарчай акрузе №50 – Павел Драчоў, Гарадзенскай-Цэнтральнай №51 – Ежы Грыгенча, Гарадзенскай-Ленінскай №52 – Сяргей Улановіч, Івейскай №54 – Іван Сташкевіч, Смаргоньскай №59 – Мікалай Уласевіч. Аніводны з гэтых вядомых людзей не быў уключаны ў склад ТВК і АВК.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміў намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук "Гомельскай Вясне", афіцыйны сайт паўмільённага гораду і надалей будзе інфармаваць выбаршчыкаў на тэму выбараў выключна на рускай мове.
- Катэгорыя: Вясна
6 верасня ў 10.00 у Мінскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд скаргі Партыі БНФ на неўключэнне яе сябраў у склад акруговых выбарчых камісій па Мінску. Працэс вядзе суддзя Іна Яблакава, якая адразу пачала казаць па-беларуску. Партыю БНФ прадстаўляе юрыст Юры Чавусаў. З боку адказчыка - прадстаўніца Мінгарвыканкама Ірына Янушэвіч.
- Катэгорыя: Вясна
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнулася жыхарка Беларусі Таццяна Г., якая цікавілася максімальным узростам для накіравання грамадзян, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
- Катэгорыя: Вясна
6 верасня ў 10.00 у Мінскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд скаргі Партыі БНФ на неўключэнне яе сябраў у склад акруговых выбарчых камісій па Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
5 верасня 2019 года ў Мінску ў Кіеўскім скверы прайшоў мірны сход, прысвечаны змене арт. 328 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
6 верасня ў 10.00 у Мінскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд скаргі Партыі БНФ на неўключэнне яе сябраў у склад акруговых выбарчых камісій па Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
У адказ на скаргу ў Генеральную пракуратуру магілёўскія праваабаронцы атрымалі дзіўны адказ ад намесніка пракурора вобласці Сяргея Сільвановіча.
- Катэгорыя: Вясна
Але ў пераважнай большасці выпадкаў аўтары калектыўных зваротаў не згадваюць правы чалавека, мяркуючы гэта фактарам, які можа адмоўна паўплываць на поспех петыцыі.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадзкім судзе 6 верасня адбудзецца разгляд скаргі Партыі БНФ на адмову ва ўключэнні вылучэнцаў ад партыі ў камісіі пры фарміраванні АВК у сталіцы. Таксама ў пятніцу Берасцейскі абласны суд разгледзіць скаргу на неўключэнне сябра Партыі БНФ Анатоля Сахарушы ў акруговую камісію Пружанскай выбарчай акругі №9.