- Катэгорыя: Вясна
Напярэдадні візіта Аляксандра Лукашэнкі шэраг моладзевых, эка і грамадзкіх актывістаў атрымалі позвы на пятніцу шостага верасня ў міліцыю, Пракуратуру ці Следчы камітэт, паведамляе "Берасцейская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Беларускі партызан", заяўнікі Дня Волі-2019 года абскардзілі ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда рашэнне суда Маскоўскага раёна, які аштрафаваў іх на 8013.11 рублёў.
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскіх блогераў і актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода, Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава выклікаюць прыехаць шостага жніўня ў пінскую міліцыю і бярозаўскую пракуратуру. І ў пінскі ГУУС Пятрухіну і ў пракуратуру Бярозы Кабанаву трэба з’явіцца ў адзін час – у 11.00.
- Катэгорыя: Вясна
На думку прадстаўнікоў дэмакратычных партый і рухаў, улады сфармавалі абласную і выбарчыя акруговыя камісіі з парушэннямі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Мемарыял", паводле міжнароднага кіраўніцтву па вызначэнні паняцця "палітычны вязень", лічыць Данілу Бяглеца, Айдара Губайдуліна, Ягора Жукава, Кірыла Жукава, Яўгена Каваленку, Аляксея Міняйлу, Івана Падкапаева, Самаріддзіна Раджабава і Сяргея Фаміна палітвязнямі.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ
- Катэгорыя: Вясна
Тыдзень таму на сайце кампаніі “Праваабарончы за свабодныя выбары” выйшла публікацыя, у якой адзначаліся даволі жорсткія ўмовы па месцах для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ў Пружанскім раёне. Але мясцовы райвыканкам раптоўна змяніў сваё рашэнне.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскі абласны суд 4 верасня разгледзеў скаргу Партыі БНФ на неўключэнне старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанціна Смолікава ў склад Віцебскай абласной камісіі і сябраў Партыі Тамары Карыза і Хрыстафора Жаляпава – ў акруговыя.
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі пачалі абскарджванне свайго неўключэння ў склад акруговых выбарчых камісій. Першае паседжанне прайшло чацвёртага верасня ў Гарадзенскім абласным судзе, дзе партыя БНФ абскарджвала рашэнне Прэзідыума Гарадзенскага аблсавету і Гарадзенскага аблвыканкаму, згодна з якім чатырох яе прадстаўнікоў не ўключыли ў склад акруговых камісій. Інтарэсы партыі прадстаўляў кіраўнік Гарадзенскай структуры БНФ Вадзім Саранчукоў. На паседжанні прысутнічалі назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свбаодныя выбары” Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Андрэй Коця.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок з дапамогай юрыстаў «Вясны» працягвае дамагацца выключэнняз Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі, вядомага ва ўсім свеце субкультурнага шыфра, які выказвае стаўленне да паліцэйскіх органаў, А**В. У гэты раз — праз Вярхоўны Суд. Нагадаем, экстрэмісцкай абрэвіятура была прызнаная рашэннем суда Цэнтральнага раёна г. Мінска 14 снежня 2018 года. Цяпер за любое выкарыстанне А**B можна быць прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.11 КаАП.