Гарадзенскія назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” правялі маніторынг першых пасяджэнняў ТВК і АВК горада. Раман Юргель, назіральнік у Гарадзенскай абласной ТВК паінфармаваў, што паседжанне адкрыў Сяргей Хацук, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гарадзенскага аблвыканкаму. 

garodnia_tvk2019.jpg
Першае паседжанне Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі, 02.09.2019

Старшынём ТВК быў абраны вядомы Уладзімір Хлябіч (кіраўнік арганізацыі “Белая Русь” Кастрычніцкага раёну), які многа гадоў кіруе выбарчымі кампаніямі ў горадзе. Намеснікам старшыні абраны Юрый Нерад. Абодва ў камісіях працуюць з 2000 года. Сакратаром камісіі стаў Ігар Зайко, чыноўнік па “кадрах” аблвыканкаму. З 13 сябраў камісіі ў папярэдніх камісіях працавала 11. Былі зацверджаны графік працы і арганізацыя дзяжурстваў.

Віктар Сазонаў, назіральнік на акрузе №51 адзначае, што першае пасяджэнне прайшло ў штатным рэжыме, былі разгледжаны тры пытанні – выбары кіраўніцтва камісіі, графік працы камісіі і зацверджаны рабочы план. Паседжанне адкрыў прадстаўнік гарвыканкаму Аляксандр Вайтуленіс

grodna_avk51.jpeg
Паседжанне акруговай выбарчай камісіі №51 у Гародні, 02.09.2019.

Кіраўніком АВК №51 абраны Сяргей Рэпін, які і папярэднія выбары быў сябрам камісіі па гэтай акрузе. Бальшыня сябраў ранейшага складу камісіі (8 з 13) засталіся і ў абноўленым складзе.

Намеснікам старшыні камісіі стаў Юрый Кучынскі, сакратаром – Іна Астроўская. Паседжанне не зацікавіла журналістаў і іншых назіральнікаў.

Кіраўніком акруговай выбарчай камісіі № 49 абрана Ірына Мірановіч, кіраўніца справамі Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Гародні. Намеснікам старшыні гэтай камісіі стаў Алег Краўчук, сакратаром – Наталля Чыкава. 8 чалавек з 13 у гэтай камісіі былі і на папярэдніх выбарах.

Назіральнік Андрэй Коця паведаміў, што першае пасяджэнне АВК №52 таксама адбылося. Старшынём камісіі абраны Віталь Шут, намеснікам - Тамара Зайко, сакратаром - Ала Куляшэвіч. Назіральніку камісія адмовіла ў просьбе сфатаграфаваць паседжанне. Сябры камісіі абурыліся і адзінагалосна прагаласавалі за тое, каб не дазволіць рабіць Андрэю Коцю фотаздымкі. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: Назіральніку не дазволілі фатаграфаць першае пасяджэнне акруговай камісій Гарадзеншчыны